Наверх
Слоним
пасмурно
13 °C
Зельва
пасмурно
13 °C
Волковыск
пасмурно
14 °C
Мосты
пасмурно
14 °C
Дятлово
пасмурно
14 °C
Барановичи
пасмурно
12 °C
EUR 2.2619
USD 2.05
RUB(100) 3.1842
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Райвыканкам адмовіў слонімскім грамадскім актывістам у правядзенні пікету супраць бяздзейнасці міліцыі і пракуратуры

6 июля 2018 16:41
Поделиться:
Грамадскія актывісты са Слоніма Алесь Масюк і Іван Бедка атрымалі адказ са Слонімскага райвыканкама на заяву аб правядзенні 8 ліпеня пікету супраць бяздзеяння слонімскай міліцыі і пракуратуры  

Іван Бедка і Алесь Масюк

У адказе з райвыканкама за подпісам намесніка старшыні Кацярыны Руткоўскай чытаем: «…Вам адмоўлена ў правядзенні масавага мерапрыемства, запланаванага на 8 ліпеня 2018 года ў гарадскім парку на вул. Оперная г.Слоніма, у сувязі з тым, што на гэты час запланаваны святочныя мерапрыемствы ў рамках «Плана мерапрыемстваў па выкананню Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой у Слонімскім раёне на 2016-2020 г.г.»

— Адмова ў правядзенні пікета, на жаль, была чаканая. А наконт бяздзейнасці пракуратуры і міліцыі ў мяне ўзнікла пытанне: можа ў нас у Слоніме існуе каста недатыкальных? Няўжо сябры выбарчых камісій могуць тварыць беззаконне і заставацца беспакаранымі? Думаю, не, пакаранне павінна быць няўхільным. Бо прыведзеныя мной факты аб здзяйсненні злачынстваў ніхто абвергнуць не можа. Але, не зразумела чаму, пракуратура і міліцыя фактычна адмаўляюцца праводзіць праверку маёй заявы аб злачынствах, учыненых у дзень выбараў. Такія дзеянні пракуратуры і міліцыі я расцэньваю як утойванне злачынстваў. Відавочна, што ў пракуратуры ёсць людзі, якія не шануюць незалежнасць пракурораў і якія забыліся, што безнагляднасць і беспакаранасць спараджаюць злачынства, — пракаментаваў карэспандэнту «ГС» Алесь Масюк адмову райвыканкама ў правядзенні пікета супраць бяздзейнасці праваахоўных органаў.

Ліст з райвыканкама

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание