Слоним
weather
12
Зельва
weather
12
Волковыск
weather
12
Мосты
weather
12
Дятлово
weather
12
Барановичи
weather
24
EUR 2.45
USD 2.0788
RUB(100) 3.1389
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Грамадскі актывіст Міхаіл Сашко абкошвае канавы ручной касой за 67 капеек у гадзіну

7 июля 2018 10:30
518
Поделиться:
Працоўная эпапея звольненага вясной 2016 года з КПФ слесара 6-га разраду па рамонце газавага абсталявання і актывіста незалежнага прафсаюза РЭП у адной асобе Міхаіла Сашко зноў працягваецца на часовай працы.
Михаил Сашко,фото,слоним

Міхаіл Сашко

Гэтым разам па накіраванні аддзела занятасці райвыканкама яго ўзялі на месяц абкош­ ваць канавы ў Слонімскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм.

— Кашу ручной касой, бо не маю допуску да працы мотакасой, для гэтага патрэбна прайсці курс спецыяльнага навучання і атрымаць «корачкі». Мяне ўзялі на працу ў ПМС толькі на месяц. Тарыфная стаўка — 0,67. Гэта значыць, налічаюць 67 капеек за гадзіну працы. Працоўны дзень — з 8.00 да 18.00. Дзе­вяць гадзін з гадзінным перапынкам на абед. З такімі расцэнкамі і мінімалка не выходзіць, хоць працоўны дзень павялічаны на гадзіну. Якім будзе заробак — паглядзім пасля месяца працы, але, спадзяюся, да мінімалкі павінны даплаціць, — распавядае Міхаіл Сашко пра сваю новую працу.

— Дык гэта зноў часовая праца, а як закончыце абкошваць канавы, што далей?

— Не ведаю пакуль дакладна, што там будзе далей. Падыхо­дзіў у кантору, цікавіўся, ці чакае мяне ў іх якая будучыня пасля месяца працы, бо цэнтр занятасці даваў накіраванне на сезонную працу, то казалі, што працягнуць працоўную дамову.

Пакуль Міхаіл Сашко абкошвае канавы, з Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы і сацыяльнай абароны прыйшоў адказ на яго зварот наконт несвоечасовай выплаты канчатковага разліку ДРБУ №119 КУП «Гроднааблдарбуд», дзе ён таксама працаваў часовым рабочым і скуль яго хутка звольнілі, калі пацікавіўся ў майстра, чаму ў іх такі малы заробак.

«Канчатковы разлік з улікам прэміі за травень 2018 года выплачаны ў поўным аб`ёме 7 чэрвеня ў суме 133,53 рубля разліковым касавым ордэрам №9», — гаворыцца сярод іншага ў адказе Міхаілу Сашко за подпісам начальніка Навагрудскага міжраённага аддзела дзяржаўнай інспекцыі працы і сацыяльнай абароны. Тут варта нага­даць, што такі разлік на былым месцы працы Міхаіл атрымаў за 14 працоўных дзён.

У размове з карэспандэнтам «ГС» Міхаіл Сашко сумна пажартаваў, што пасля месяца працы ў яго будзе магчымасць параўнаць заробак у ДРБУ №119 з заробкам у Слонімскім ПМС.

Scroll Up