Наверх
EUR 2.3145
USD 2.0632
RUB(100) 3.2091
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

У Дзятлаве плануюць устанавіць помнік гетману Канстанціну Астрожскаму

9 июля 2018 9:01
99
Поделиться:
У Дзятлаве адбыліся грамадскія слуханні па пытанню ўстаноўкі ў горадзе помніка Канстанціну Астрожскаму – гетману Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўнаму дзеячу, мецэнату, заснавальніку Дзятлава.

У грамадскіх слуханнях прынялі ўдзел жыхары Дзятлава, якія сабралі больш за 200 подпісаў у падтрымку памяці гетмана Астрожскага, а таксама супрацоўнікі Дзятлаўскага райвыканкама.

Падчас слуханняў была падтрымана ідэя ўстаноўкі ў Дзятлаве помніка Канстанціну Астрожскаму. А таксама было вырашана звярнуцца ў Міністэрства культуры наконт дазволу ўстанавіць помнік у Дзятлаве, адкрыць рахунак, куды будуць пералічвацца сабраныя фінансавыя сродкі на помнік, аб’явіць конкурс на праект помніка.

Ідэю дзятлаўчан падтрымаў і настаяцель Дзятлаўскага сабора навамучанікаў і спаведнікаў Мікалай Пінчук. Святар адзначыў, што Канстанцін Астрожскі быў свядомым і глыбока перакананым прыхільнікам праваслаўя, быў сярод тых нямногіх магнатаў, які глыбока ўсведамляў каштоўнасць праваслаўя, непарыўную сквязь традыцыйнай усходняй хрысціянскай веры з этнічнай самабытнасцю ўсходніх славян.

Помнік гетману Канстанціну Астрожскаму ў Дзятлаве мяркуюць устанавіць і адкрыць у 2020 годзе.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание