Слоним
weather
17
Зельва
weather
17
Волковыск
weather
26
Мосты
weather
26
Дятлово
weather
26
Барановичи
weather
20
EUR 2.3272
USD 1.9984
RUB(100) 3.1481
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Слонімцаў навучаць рабіць свістулькі з гліны і плесці з сітніку

11 июля 2018 17:03
131
Поделиться:
У суботу, 14 ліпеня, з 12:00 да 16:00 у гарадскім парку Слоніма будзе праходзіць свята рамёстваў "З крыніц адвечных прыгажосці".

Падчас свята адбудзецца выстава-продаж вырабаў майстроў народных промыслаў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сувеніраў.
Пройдуць майстар-класы па ткацтве пояса, пляценні з сітніку, разьбе па дрэве. Таксама слонімцаў навучаць распісваць сувеніры-абярэгі, вырабляць свістулькі з гліны і вязаць.
Госці свята змогуць убачыць выставу беларускіх нацыянальных касцюмаў. Для ахвотных сфатаграфавацца будзе працаваць фотазона ў беларускім нацыянальным стылі.
Канцэртнай праграмай усіх прысутных на свяце парадуе народны ансамбль песні «Жывіца».

Scroll Up