Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
12
Мосты
weather
12
Дятлово
weather
12
Барановичи
weather
24
EUR 2.45
USD 2.0788
RUB(100) 3.1389
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Вядомыя беларускія музыкі перадалі аўтографы хлопцу са Слоніма

11 июля 2018 10:27
533
Поделиться:

Юры Стыльскі на фэсце "Наш Дзень" . У гэты дзень ён, як і іншыя музыкі, распісаўся на паштоўцы для Антона Анішчука

Слонімец Антон Анішчук з дзяцінства знаходзіцца ў інвалідным вазку, але гэта не замінае хлопцу працаваць у інтэрнэце, цікавіцца культурай і падзеямі ў свеце.

Да прыкладу, Антон з`яўляецца адданым меламанам. Асабліва яму падабаюцца беларускія рок-выканаўцы. Таму пасля фэсту «Наш Дзень», што адбыўся 30 чэрвеня пад Мінскам, музыкі перадалі Антону паштоўку са сваімі аўтографамі. Паштоўку падпісалі Лявон Вольскі, Юры Стыльскі з гурта «Дай Дарогу», Пётр Клюеў з гурта «ЛСП» і іншыя.

Антон Анішчук і яго пляменнік Сямён з паштоўкамі з аўтографамі

Таксама Антон захапляецца творчасцю Сяргея Міхалка і гурта «Brutto», якіх, на жаль, не было на фэсце «Наш Дзень», але тут на дапамогу прыйшла 19-гадовая Кацярына Шаблінская, якая спецыяльна для Антона знайшла аўтограф Міхалка.

Антона Анішчука ўзрадавалі падарункі, якія прайшлі праз дождж, але ўсё ж такі даехалі да Слоніма. Пляменнік Антона, 10-гадовы Сямён, таксама быў пад уражаннем ад аўтографаў, асабліва ад аўтографа ўдзельніка гурта «ЛСП», які цяпер вельмі папулярны сярод падлеткаў.

Scroll Up