Наверх
Слоним
пасмурно
15 °C
Зельва
пасмурно
15 °C
Волковыск
пасмурно
15 °C
Мосты
пасмурно
15 °C
Дятлово
пасмурно
15 °C
Барановичи
небольшой дождь
13 °C
EUR 2.485
USD 3.9333
RUB(100) 2.8874
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Байкерскі фэст удаўся

18 июля 2018 18:00
Поделиться:
З 13 па 15 ліпеня мастоўскі мотаклуб «Lords of the night» пры падтрымцы Мастоўскага райвыканкама правёў свой першы мотаадпачынак «Пад крыламі кажана».

Распачаўся фестываль ва ўрочышчы Міхайлоўка — у лесе на беразе Нёмана побач з пляжам. Кожны з гасцей мог знайсці сабе занятак-адпачынак на свой густ і паўдзельнічаць у шматлікіх мотавелаконкурсах — павольнай яздзе, змейцы, кіданні бота па кока-коле і г. д. Для дзяцей былі зладжаны атракцыёны.

На працягу ўсіх дзён фестывалю аматары музыкі маглі паслухаць выступы маладзёвых груп, як сваіх, так і з іншых гарадоў вобласці.

Вядома, вялікая ўвага на фестывалі была ўдзелена тэхніцы. Адбылася выстава мотатэхнікі.

На наступны дзень прайшоў мотапрабег па месцах баявой славы.

Працавалі гандлёвыя кропкі, і нават можна было набыць піва, чаго даўно не практыкавалася на падобных мерапрыемствах.
Праход на мерапрыемства быў платны. Адзін білет на ўсе тры дні каштаваў для дарослых 10 рублёў.

Аднак дзіўнае ўражанне склалася адносна дзеянняў міліцыі. Міліцыянеры былі паўсюдна, і незразумела было, ці то яны ахоўвалі ўдзельнікаў мерапрыемства, ці то іх апякалі.
Свята ўдалося, і шмат хто з мастаўлян хацеў бы, каб яно стала традыцыйным.

Фота з сайта http://masty.eu/

Наш канал в Telegram