Наверх
Слоним
ясно
17 °C
Зельва
ясно
17 °C
Волковыск
пасмурно
18 °C
Мосты
пасмурно
18 °C
Дятлово
пасмурно
18 °C
Барановичи
облачно
16 °C
EUR 2.2585
USD 2.0412
RUB(100) 3.198
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Дзе адпачыць кіроўцу?

18 июля 2018 18:20
Поделиться:
Рэспубліканская магістраль Р51 пачынаецца ў Астрыне, затым ідзе праз Шчучын, Масты Правыя да Ваўкавыска. Яна перасякаецца з аўтастрадай М5. Па ёй едзе шмат велікагрузных аўтамабіляў у кірунку пагранічнага перахода ля Бераставіцы і назад

Шччэбень на аўтамабільнай стаянцы

Для адпачынку вадзіцеляў непадалёку ад чыгуначнага пераезда каля вёскі Мікелеўшчына была створана пляцоўка. Яна ніколі не пуставала. Тут прыпыняліся як фуры, так і легкавыя аўтамабілі.

Месяц таму назад пляцоўка была поўнасцю засыпана кучамі дробнага шчэбеню, і адпачынак вадзіцеляў тут стаў немагчымым. Ніякіх аб`яў не было вывешана, дзеля чаго было зроблена. Толькі ў гэты панядзелак дарожнікі распачалі рэканструкцыю мясцовага ўчастка гэтай дарогі: дарожнае палатно паліваецца смалой і пасыпаецца шчэбенем. І зноў жа ўдзельнікам дарожнага руху пра гэта не паведамілі.

Колькі часу працягнецца рэканструкцыя гэтага ўчастка дарогі і хто яе праводзіць — няма аб тым ніводнага плаката.

Пляцоўка для адпачынку вадзіцеляў

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание