Наверх
Слоним
ясно
1 °C
Зельва
ясно
1 °C
Волковыск
ясно
-2 °C
Мосты
переменная облачность
-2 °C
Дятлово
переменная облачность
-2 °C
Барановичи
ясно
0 °C
EUR 2.3472
USD 2.1174
RUB(100) 3.3171
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

У Жыровічах сустрэліся шашысты розных краін

19 июля 2018 18:30
Поделиться:
Шашыстаў з Беларусі, Расіі і Латвіі сабраў Міжнародны турнір па стаклеткавых шашках. Ён прысвечаны Дню вызвалення Слоніма ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Праходзяць такія спаборніцтвы на Слонімшчыне ўжо дзявяты раз.

Па словах галоўнага суддзі спаборніцтваў Віталя Аніські, гэта адкрыты турнір, таму ў ім могуць удзельнічаць усе ахвотныя, як дарослыя, так і дзеці.

Віталь Аніська

— У гэтым годзе ў нас удзельнічае 41 спартсмен з трох краін. Ёсць і фаварыты. Гэта некалькі міжнародных майстроў — Яўген Гуркоў з Масквы, Аляксей Куніца з Мінска. Таксама вельмі моцны майстар з Рыгі Якаў Левін. Даволі шмат і маладых спартсменаў. Для іх гэта адзін з этапаў падрыхтоўкі да моладзевага першынства Еўропы, якое адбудзецца менш чым праз два тыдні ў Вільнюсе, — паведаміў Віталь Аніська.

Прымаюць удзел у спаборніцтвах і два юныя слонімцы — гэта Марат Леў, прызёр чэмпіянату свету мінулага года, і Ілья Астаф`еў.

Марат Леў і Ілья Астаф`еў.
Фота з архіва ГС

У пятніцу, 20 ліпеня, у 14.00 пройдзе ўзнагароджанне мацнейшых шашыстаў.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание