Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
-3 °C
Зельва
облачно с прояснениями
-3 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
-1 °C
Мосты
облачно с прояснениями
-1 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
-1 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
-3 °C
EUR 2.2682
USD 2.0479
RUB(100) 3.209
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Занядбаныя вадаёмы Мастоў

19 июля 2018 13:00
Поделиться:
У горадзе тры штучныя вадаёмы, калі не лічыць пажарных на некаторых прадпрыемствах

водоем,мосты

Першы вадаём па памерах — звычайная сажалка, і паўстаў ён каля вуліцы 30 гадоў УЛКСМ на пачатку 90-х. Там вадзілася рыба і можна было назіраць, як рыбакі, якія паленаваліся ісці на Нёман, ловяць карасёў. Вадаём ніхто не даглядаў, і ён пачаў мялець. Сёлетнім летам там амаль няма вады.

______________________________________________________________________________________________________________________________________

водоем,мосты

Другі вадаём знаходзіцца на стыку вуліцы 30 гадоў УЛКСМ і праспекта Юнацтва. Пасярэдзіне яго — востраў. Гадоў пятнаццаць таму назад мясцовы прадпрымальнік пажадаў пабудаваць тут кафэ, але ўлады паставілі такія ўмовы, што ён адмовіўся ад сваёй задумы. Тады камунальнікі на востраве збудавалі альтанку. У гэтым вадаёме таксама вадзілася рыба. У свой час на яго беразе загаралі мастаўляне, у большасці сваёй жанчыны. Цяпер гэтае штучнае возера зарасло травою.

______________________________________________________________________________________________________________________________________

водоем,мосты

Трэці вадаём — самы вялікі — быў утвораны на вуліцы Будаўнікоў. Тут мастаўляне не толькі лавілі рыбу, але і купаліся. Для адпачывальнікаў былі пастаўлены лаўкі. Дзясятак гадоў таму назад на возеры надарылася трагедыя: патануў мужчына. Цяпер і яно прыходзіць у заняпад. Тут рэдка пабачыш рыбака і няма адпачывальнікаў.

_____________________________________________________________________________________________________________________________________

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание