Платное объявление

Comments

Платное поздравление

Слоним
weather
-1
Зельва
weather
-1
Волковыск
weather
-1
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
-1
Барановичи
weather
-2
EUR 2.4042
USD 2.122
RUB(100) 3.1935
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Гадзюка ў малінніку. На жыццёвых скрыжаваннях

21 июля 2018 20:47
213
Поделиться:

Малюнак Яўгена Іванова

Ягады былі буйныя, прыгожыя і так хораша пахлі! Сяргей Зянковіч зрываў іх асцярожненька і клаў у сіняе пластмасавае вядро, што прымастакаваў побач на высокім пні. Ён быў рад, што не паддаўся на жончыны ўгаворы і не паехаў разам у недалёкую ад іхняга гарадка вёску да цешчы.

— Я ў лес з`езджу, і пакуль ты вернешся са сваіх Жыбаноў, дома будзе стаяць поўнае вядро духмяных малінаў. Хочаш варэнне вары, хочаш — кампот стаў.

— Іншыя мужчыны то на рыбалку, то на паляванне, а гэты ўсё ягады ды грыбы збіраць, — бубніла Алеся. — Нейкі жаночы ў цябе характар і памкненні жаночыя.

Сяргей не спрачаўся, бо хіба кабету перапрэш? Высокі, стройны, русавалосы, ён абуў у верандзе гумовыя боты, апрануў лёгкую куртку з плашчоўкі і пайшоў у гараж. Выгнаў легкавік, узяў у кладоўцы вядро і паехаў у лес, што за дзевяць кіламетраў ад гарадка. Лес быў і бліжэй, але хіба там знойдзеш столькі малінаў? У яго свае мясціны, што на ягады, што на грыбы. Вось чарніц можна назбіраць і бліжэй, брусніц таксама, а маліны было мала. Ногі адаб`еш хадзіўшы.

— А там яшчэ, напэўна, ніхто не быў, у маім запаветным куточку, — думаў радасна. — Кожнае лета назбірваю, не было такога, каб з няпоўным вядром дадому вярнуўся.

І вось нарэшце ён у сваёй духмянай стыхіі, у лясным водары. А маліны — нібы пацеркі, нібы спецыяльна тут навешаны казачным чараўніком.

Не паспеў і палову вядра назбіраць, як пачуў удалечыні жаночы плач. Спачатку падумаў, што падалося, бо ці мала што ў лесе можа падацца. Пастаяў паслухаў. І сапраўды, нехта плакаў, клікаў на дапамогу. Сяргей падхапіў вядро і пайшоў на голас. Пад вялікай елкай сядзела кабета гадоў пад шэсцьдзесят, рыжая, таўсматая, з галавы з`ехала белая хусцінка ў ружовыя кружочкі. Падолак квяцістага халата расшпіліўся, але яна гэтага не заўважыла. Абедзвюма рукамі трымалася за левую нагу, дзе спераду, чуць вышэй за костачку, была невялікая ранка.

— Вы мой ратавальнік! — закрычала кабета. — Сам Бог паслаў добрага чалавека, каб я тут не загінула, у гэтай глушэчы. Гадзюка ўкусіла, каб яна здохла! Непрыкметна падкралася і ўджаліла. Памру!… — таўстуха размазвала па шчоках слёзы, і ад пальцаў, якімі нядаўна збірала ягады, заставаліся цемнаватыя пісягі.

— Памру… — перадражніў Сяргей. — Хто ж ходзіць у лес у пакаёвых тапках? — Ён прысеў ля кабеты, туга перавязаў нагу яе хусцінкай і прынік вуснамі да ранкі, каб высмактаць яд. Смактаў і сплёўваў.

— Даўно яна вас укусіла?

— Не сказаць, каб даўно… Я адразу пачала клікаць на дапамогу, але ж вы пакуль прыйшлі…

— Вядома, гэта я вінаваты, пра што тут можна разважаць.

— Не, вы мой ратавальнік! Цяпер, можа, не памру?

— Я ўсё зрабіў, што мог, але трэба ў бальніцу.

Яго, канешне, не радавала, што трэба кідаць маліннік і везці таўстуху да дактароў.

— Чапляйцеся за шыю, я вас панясу да машыны. Каб яд не разышоўся па крыві, нагу трэба трымаць у спакоі.

Потнымі рукамі баба абвіла Сяргееву шыю і засапла ў самае вуха. Яму стала непрыемна. З`явілася думка, што ўжо недзе бачыў і гэтыя тоўстыя, нібы сіліконам накачаныя губы, і малыя, аблезла-сінія, вострыя як свярдзёлкі вочы. Не проста бачыў, а з усім яе абліччам у яго было звязана нешта непрыемнае, крыўднае.

І раптам як маланкай працяло: гэта ж Алена Кажуха! Вораг! Большага за пяцьдзясят гадоў жыцця ў яго не было.

— Я павінен ведаць, каго тут ратую ад гадзюкі? Можа, другую гадзюку? Як вас завуць?

— Алена Спірыдонаўна Кажуха…

— Хіба замуж не выйшла, бо прозвішча дзявочае?

— Не, адна я…

— Добра, што не выйшла, а то некаму жыццё спаганіла б.

— Як вы са мной размаўляеце?! Хаміць уздумалі?! — яна, відаць, забылася, што цяпер знаходзіцца не ў тым становішчы, каб крычаць і папракаць.

— Маўчы, Кажуха, бо зараз кіну і пайду!

— Вы мяне ведаеце?

— Як аблупленую! Я — Сяргей Зянковіч. Памятаеш такога?

— Не пазнала…

— Яшчэ б! Трыццаць гадоў прайшло. Я тады, можна сказаць, зусім хлапчуком быў. Толькі з арміі вярнуўся, работу шукаў, бо мама моцна хварэла, а тата даўно памёр. Мне трэба было дзвюх малодшых сястрычак на ногі падымаць. Сусед дапамог уладкавацца прадаўцом у наш вясковы магазін. А ты была старшынёй сельпо. Памятаеш, што здарылася далей?! — спытаў са злосцю.

— Не зусім…

— Памятаеш, Кажуха, але прызнацца не хочаш. Аднойчы на рабоце ў мяне моцна забалеў жывот, ажно прытомнасць страціў. Людзі выклікалі хуткую дапамогу, і мяне забралі ў бальніцу. Зрабілі аперацыю… Магазін я тады забыўся замкнуць, і мясцовыя апойкі ўкралі некалькі бутэлек гарэлкі. Потым мама прыйшла, знайшла ключы пад прылаўкам і замкнула. Ты ўсё гэта добра ведала, але звольніла мяне, запісала ў працоўнай кніжцы «за халатность». Хоць мы і заплацілі за тую гарэлку, ні на што не паглядзела. Душой пакрывіла. Ды хіба ў цябе ёсць душа?

— Ёсць, інакш не была б начальніцай.

— Гэта яшчэ не паказчык, так што не смяшы мяне. Я па тваёй міласці потым нідзе на работу не мог уладкавацца, нават калі закончыў інстытут, усе носам тыркалі ў гэта «за халатность».

— Даруй…

— Маўчы лепш!

Ён выказваў сваю пякучую крыўду і калі нёс, і калі ехалі ў гарадок.

Кажуха сядзела ў машыне, а Сяргей пайшоў у прыёмны пакой:

— Забярыце бабу. З лесу прывёз… Яе гадзюка ўкусіла.

Не даючы ніякага тлумачэння, ён рэзка развярнуўся і паехаў з бальнічнага двара…

Обратите внимание
Scroll Up