Слоним
weather
8
Зельва
weather
8
Волковыск
weather
6
Мосты
weather
6
Дятлово
weather
6
Барановичи
weather
7
EUR 2.46
USD 2.1177
RUB(100) 3.2257
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

«Дзеткі заўсёды нас таксама нечаму вучаць» — фотарэпартаж з каталіцкага летніка ў Слоніме

23 июля 2018 16:44
490
Поделиться:
З 16 ліпеня ў парафіі касцёла святога Андрэя ў Слоніме праходзіць летнік "Вакацыі з Богам", які наведваюць дзеці са Слоніма і навакольных вёсак.

Дзеткі слухаюць пробашча падчас імшы ў касцёле святога Андрэя

Летнік праходзіць пад кіраўніцтвам братоў-капуцынаў на чале з пробашчам касцёла ксяндзом Віталем Юркевічам і братам Войтэкам. Дзеткі, якіх у гэтым годзе 80 чалавек, адпачываюць, вучацца ў летніку, а таксама гуляюць, раскрываюць свае творчыя таленты ў акторскім майстэрстве, маляванні, музыцы і іншым. А дапамагаюць ва ўсім гэтым ім валанцёры-аніматары з ліку каталіцкай моладзі са Слоніма, Маладзечна, Докшыцаў, Мінска.

Марыйка разам са сваімі выхаванцамі

Аніматар, 19-гадовая Марыйка з Маладзечна, якая ўжо не ў першы раз удзельнічае ў слонімскім летніку, падзялілася ўражаннямі.

— Марыйка, якім разам ты ўжо ў летніку ў Слоніме ў якасці аніматара?

— Як аніматар у летніку я ўжо чацвёрты раз, тут мне вельмі падабаецца.

— А сама ў дзяцінстве адпачывала ў такіх каталіцкіх летніках?

— Так, вядома, кожны год мяне аддавалі ў такія летнікі. І я расла-расла і дарасла да аніматара. (Усміхаецца.) Таксама я ўжо 12 разоў хадзіла ў пілігрымкі. Першы раз пайшла ў тры годзікі, у таты на плячах.

— Якія твае ўражанні ад слонімскага летніка ў гэтым годзе?

— Канешне, галоўнае — гэта ўвага дзетак. Калі да цябе кожную раніцу падбягаюць малыя, хочуць цябе бачыць, чуць, хочуць, каб ты ўдзяліла ім увагу, абняла — гэта насамрэч самае крутое, што яны могуць падараваць! Увогуле дзеці — гэта радасць, але адначасова і вялікая праца. Але дзеткі заўсёды нас таксама нечаму вучаць, нават нашмат большаму, чым мы думаем. Вось, напрыклад, калі мы нешта не ўмеем рабіць сваімі рукамі, дзеткі нас гэтаму навучаць.

— Марыйка, раскажы, калі ласка, чым ты захапляешся, акрамя сваёй рэлігійна-асветніцкай дзейнасці?

— Мне вельмі падабаецца медыцына, я хачу дапамагаць людзям і таму навучаюся ў Маладзечанскім медыцынскім каледжы. А так я вельмі файна праводжу час з сябрамі, люблю спяваць, люблю нашу родную Беларусь і яе культуру. А ўвогуле я проста пазітыў па жыцці і атрымліваю ад гэтага асалоду, як у касцёле, так і па-за яго межамі.
Увогуле па атмасферы летніку бачна, што там пануе агульная атмасфера дабрыні, шчырасці і весялосці, якая яднае як дзетак, так і моладзь разам са святаром і парафіянамі.

Дзеткі развітваюцца з аніматарам Лерай з Докшыцаў, якую яны за час летніку вельмі палюбілі

Падчас вячэры ў летніку. На вячэру — аладкі з гарбатай

Дзеткі дэманструюць свае акторскія таленты

Аніматаркі, як ніхто іншы, умеюць супакоіць самых малых дзетак

І ўвогуле летнік праходзіць у вельмі шчырай і пазітыўнай атмасферы

Scroll Up