Наверх
Слоним
ясно
17 °C
Зельва
ясно
17 °C
Волковыск
ясно
15 °C
Мосты
ясно
15 °C
Дятлово
ясно
15 °C
Барановичи
ясно
16 °C
EUR 2.8971
USD 2.4629
RUB(100) 3.3368
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

«Па вялікім рахунку, уся Беларусь павінна быць бязвізавай краінай»

24 июля 2018 15:19
Поделиться:
У мінулыя выходныя ў Слоніме маладыя людзі на вуліцах праводзілі апытанне сярод мінакоў. Пра тое, дзеля чаго гэта рабілася, карэспандэнту "ГС" распавяла Аліна Нагорная, сябра рады грамадскай арганізацыі "Дзея", якая зарэгістравана ў Літве.

— Калі ласка, скажыце, што за акцыю вы праводзілі ў Слоніме і дзеля чаго?

— Мы прадстаўляем грамадскі рух «Дзея». У рамках нашага руху ёсць ініцыятыва «Дзея-дэсант». Супольна з мясцовымі актывістамі мы вывучаем мясцовыя грамадскія праблемы і вылучаем праблему, якую можна вырашыць зборам подпісаў.

У выпадку са Слонімам размова ішла пра далейшую рэканструкцыю канала Агінскага. Чаму гэтая праблема прыцягнула нашу ўвагу? Па-першае, тэма гэтая актуальная, яна абмяркоўваецца. Па-другое, нам стала вядома, што ўлады, з аднаго боку, зрабілі пэўныя крокі ў добраўпарадкаванні канала, а з іншага боку, яны атрымлівалі сродкі з дабрачынных крыніц, і хацелася б даведацца, куды гэтыя сродкі пайшлі.

Пры гэтым цягам апошняга года нічога адносна канала не рабілася. Тое ж самае казалі і людзі. Слонімцы, напрыклад, калі мы збіралі подпісы, казалі: добра, што паклалі асфальт, але класна было б, каб добраўпарадкаваную дарожку праклалі да самага Баранавіцкага моста. Больш за тое, у міжваенны перыяд па канале былі транспартныя зносіны, на ім дзейнічалі лодачныя станцыі. Таму мы, збіраючы подпісы, акцэнтавалі ўвагу ўладаў на тым, каб яны распрацавалі канкрэтную стратэгію развіцця турыстычнага патэнцыялу ўсяго Слонімскага рэгіёна, і ў тым ліку канала з абавязковым пунктам стварэння лодачнай станцыі, каб людзі маглі вандраваць і адпачываць.

Часткай нашага звароту была таксама прапанова ўладам зрабіць адпаведныя захады, каб Слонімскі раён быў далучаны да бязвізавай прасторы «Брэст». Слонімскі раён мяжуе з Пружанскім, а ён адносіцца да бязвізавай прасторы, і гэта, дарэчы, падае на даволі добрую глебу. А не так даўно стала вядома, што ўжо афіцыйна разглядаецца магчымасць павелічэння колькасці дзён знаходжання ў гэтай бязвізавай прасторы і аб`яднання дзвюх бязвізавых прастор — «Брэст» і «Гродна». Таму, магчыма, з цягам часу Брэсцкая і Гродзенская вобласці будуць аб`яднаныя ў адзіную бязвізавую прастору. Хаця, па вялікім рахунку, уся Беларусь павінна быць бязвізавай краінай для грамадзян заможных цывілізаваных краін. Трэба спадзявацца, што мы да гэтага ідзем. Тут хацелі б крышку прыспешыць сітуацыю, і на гэта вельмі добра людзі рэагавалі.

Праблема добраўпарадкавання канала ў Слоніме сапраўды даволі актуальная, і людзі бачаць, што ў справе ёсць пэўныя зрухі, а з іншага боку, яны хацелі б, каб было зроблена больш. І калі ў 2016 годзе ўлады казалі пра 60 000 даляраў, якія яны атрымалі ў рамках праекту па падтрымцы мясцовага развіцця, то хацелася б ведаць, куды дакладна гэтыя грошы пайшлі. Дарэчы, улады павінны справаздачыцца не толькі за мясцовы бюджэт, але і за тыя замежныя сродкі, якія яны атрымліваюць дзеля развіцця рэгіёна.

     — Вы не мясцовыя. Навошта вам гэта трэба?

— Мы грамадзяне Беларусі, нас цікавіць усё, што адбываецца ў Беларусі, гэта па-першае, а па-другое, мы хацелі зрабіць выклік мясцовым актывістам і справакаваць іх на тое, каб яны таксама такім жа чынам дзейнічалі. Гэтым разам мы сабралі 300 подпісаў, з іх абсалютная большасць подпісаў жыхароў Слонімшчыны. Вельмі важна, каб была камунікацыя. Мы ўжо даслалі на сайт petitions.by той жа самы тэкст, і класна было б, каб электронны зварот сабраў столькі ж подпісаў.

Для нас як маладой ініцыятывы важна адчуць, чым жывуць беларускія гарады.

Фота Аліны Нагорнай

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание