Наверх
Слоним
ясно
27 °C
Зельва
ясно
27 °C
Волковыск
ясно
26 °C
Мосты
ясно
26 °C
Дятлово
ясно
26 °C
Барановичи
ясно
26 °C
EUR 3.0068
USD 2.532
RUB(100) 3.4612
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

“Свабода меркавання ў рэдакцыі ― гэта некалькі хвілін, пакуль не даехаў АМАП”

7 августа 2018 17:48
Поделиться:
Раніцай 7 жніўня супрацоўнікі Следчага камітэта правялі вобшукі ў рэдакцыях TUT.by і БелаПАН. Паводле інфармацыі Еўрарадыё, на 16 гадзін вядома пра восем затрыманых ― шасцярых журналістаў TUT.by і дваіх супрацоўнікаў БелаПАН. Паводле афіцыйнай інфармацыі Следчага камітэта, распачатая крымінальная справа па частцы 2 артыкула 349 КК Беларусі — "Несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, здзейснены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды", отмечает Еўрарадыё. 

Па словах медыяэксперта Паўлюка Быкоўскага, разабрацца, што насамрэч здарылася, на дадзены момант вельмі складана. Асабліва з улікам таго, як тлумачыць прычыны звароту ў праваахоўныя органы кіраўніца БелТА Ірына Акуловіч: паролямі ад платнай рассылкі карысталіся людзі, якія на гэта не мелі права.

“Варта разбірацца перад тым, што мусіць быць нейкая крымінальная адказнасць, і хто там каму што перадаваў. Бо пра сам факт такой перадачы (пароля. ― Еўрарадыё) мы ведаем толькі з інтэрв’ю, якое дала кіраўніца БелТА. Следчы камітэт кажа зусім пра іншае: пра незаконны доступ да базы дадзеных ― да інфармацыі. І тут ужо можна казаць пра ўзлом ці нешта іншае. Варта ў дадзенай сітуацыі чакаць пашыранай афіцыйнай інфармацыі. Бо нават кіраўніца БелТА не ведае, які ўрон агенцтву быў нанесены ― кажа, што гэта высветліць Следчы камітэт”, ― кажа Паўлюк Быкоўскі.

У сітуацыі, калі невядома, якая шкода была нанесеная і хто канкрэтна яе нанёс, распачынаць крымінальную справу і затрымліваць журналістаў не было патрэбы, лічыць юрыст Алег Агееў.

“Гэта злачынства з ліку тых, якія не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі. І таму я лічу такія дзеянні празмернымі: і затрыманне тых людзей, якія, магчыма, маюць дачыненне да нейкіх несанкцыянаваных доступаў, і вобшукі, якія адбыліся ў рэдакцыях. Бо такім чынам практычна блакуецца дзейнасць рэдакцый. І тут лагічна ўзнікае пытанне: “Чаму гэта адбываецца менавіта цяпер?”. Мы бачым, што дзяржава апошнім часам узмацняе намаганні кантролю таго, што адбываецца ў інтэрнэце”, ― кажа намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў.

Юрыста падтрымлівае і Паўлюк Быкоўскі.

“Цяпер мы бачым змены ў закон “Аб СМІ”, якія ўскладняюць сітуацыю для онлайн-СМІ ў Беларусі. Артыкул, па якім цяпер распачатая крымінальная справа, там сярод штрафаў і пазбаўлення волі ёсць такі від пакарання ― “забарона займаць пэўныя пасады альбо займацца пэўнай дзейнасцю”. Тэарэтычна, магчыма, што журналістам будзе забаронена займацца журналістыкай, а рэдактарам ― быць рэдактарамі. І гэта можна разглядаць у якасці аднаго з варыянтаў, для чаго гэта робіцца”, ― разважае медыяэксперт.

Алег Агееў перакананы: тое, што цяпер адбываецца з журналістамі TUT.by і БелаПАН ― наступ на свабоду слова.

“Тое, што цяпер адбываецца ― гэта не спрэчка двух гаспадарчых суб’ёктаў. Гэта дзеянні, якія рэальна ўплываюць на свабоду слова ў Беларусі, дзеянні, якія запалохваюць. Як сумна жартуюць беларускія журналісты, свабода меркавання ў рэдакцыі ― гэта некалькі хвілін, пакуль да рэдакцыі даедзе АМАП. І гэта наша рэчаіснасць: у любы момант могуць вынесці дзверы і нешта зрабіць”, ― кажа Паўлюк Быкоўскі.

Наш канал в Telegram