Наверх
Слоним
пасмурно
1 °C
Зельва
пасмурно
1 °C
Волковыск
небольшая облачность
-1 °C
Мосты
небольшая облачность
-0 °C
Дятлово
небольшая облачность
-0 °C
Барановичи
переменная облачность
0 °C
EUR 2.3388
USD 2.1134
RUB(100) 3.323
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Вольга Быкоўская: Следчыя забралі ўсю тэхніку. Набiраю з плэера

8 августа 2018 18:28
Поделиться:
Днём 7 жніўня Паўлюк Быкоўскі размаўляў пра справу БЕЛТА ў эфіры Еўрарадыё, раніцай 8 жніўня стала вядома, што ён сам стаў часткай гэтай справы. Журналіст затрыманы на трое сутак у якасці падазраванага, а Следчы камітэт забраў у яго дома усю камп’ютарную тэхніку.

Журналістка Вольга Быкоўская распавяла Еўрарадыё, што адбывалася падчас вобшуку кватэры:

«Яны прышлі каля васьмі гадзіны раніцы. Адразу папрасілі выключыць тэлефоны. Яны патлумачылі, што справа тычыцца несанкцыянавага доступу, то бок “справы БЕЛТА”».

Вобшук праходзіў недзе каля дзвюх гадзін. Следчых цікавілі усе носьбіты інфармацыі. Пакінулі нам толькі букрыдэры і «званілкі», самыя простыя мабільнікі. Яны канфіскавалі ўсе банкаўскія карткі. На маё пытанне навошта яны ім, мне адказалі: “Ну што вы за пытанні такія задаяце”».

Калі мы запыталіся, у якім мы статусе, то следчы нам адказаў, што пакуль што ў якасці сведкі. Пасля таго, як мяне адпусцілі, я патэлефанавала ў Цэнтральны следчы камітэт, дзе мне пацвердзілі, што Паўлюк у іх. Статус яго яны не разгалошваюць, у якасці каго ён там, падазроны ці сведка, як было, калі яго забіралі.

Адзінае, што мне сказалі, што з ім следчыя праводзяць нейкія следчыя дзеянні. Што цяпер з ім адбываецца, я не ведаю. Калі яго вызваляць, таксама невядома, бо сувязі з ім няма, тэлефоны забралі».

Усе асноўныя паперы падпісвалі Паўлюк Быкоўскі, двое панятых і трое следчых.

Следчы камітэт паведаміў, што Паўлюк Быкоўскі цяпер знаходзіцца ў статусе падазраванага і затрыманы на трое сутак.

Затрыманні журналістаў пачаліся 7 жніўня. Дагэтуль за кратамі супрацоўнікі tut.by Марына Золатава, Ганна Калтыгіна, ​​Галіна Уласік, Ганна Ермачонак і журналістка БелаПАН Таццяна Каравянкова. Следчы камітэт паведаміў, што расследуе крымінальную справу пра незаконны доступ да платнай інфармацыі дзяржаўнага агенцтва БЕЛТА.

8 жніўня затрыманні працягнуліся. Зранку прадстаўнікі Следчага камітэта затрымалі ў кватэры журналіста Паўлюка Быкоўскага. Таксама быў затрыманы журналіст Аляксей Жукаў і чацвёра журналістаў партала Realt.by.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание