Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
13 °C
Зельва
облачно с прояснениями
13 °C
Волковыск
переменная облачность
14 °C
Мосты
переменная облачность
14 °C
Дятлово
переменная облачность
14 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
12 °C
EUR 2.9004
USD 2.4564
RUB(100) 3.3585
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Ці не памыліўся гаспадар крамы з рэкламай?

9 августа 2018 11:04
Поделиться:

рыбалка,вывеска,магазин

У Мастах у гандлёвым цэнтры адкрылася рыбалоўная крама Fishing, дзе прадаюць усё для рыбакоў: ад вудаў да апарышаў. Працуе яна ў прыдатны для рыбакоў час, а ў пятніцу, суботу і нядзелю з пяці ранку. Толькі ў той крамы ёсць яшчэ адна асаблівасць. Яе ўладальнік палічыў, што лоўля рыбы — гэта выключна мужчынскі занятак і ў якасці рэкламы вынес на шыльдзе надпіс: «Тэрыторыя свабодная ад жанчын».

Напэўна, ён памыляецца, бо жанчыны займаюцца ловам рыбы таксама, і паспяхова, што магу пацвердзіць з уласнага досведу. У сваю бытнасць мне давялося працаваць вартаўніком на азёрах сельгаспрадпрыемства «Мара» Віктара Кандратовіча ў вёсцы Алешавічы. У той час штотыдзень лавіць рыбу прыязджала сям`я, муж і жонка. Было відавочна, што жанчына ў гэтым плане ніколькі не ўступае мужу.

Запоўніўся яшчэ адзін эпізод. Адпачываць і лавіць рыбу прыехалі дзве сям`і. Як належыць рыбакам, перад пачаткам лоўлі выпілі ды прыступілі да занятку: размясціліся жанчыны асобна, мужчына асобна. Рыбацкае шчасце было на баку жанчын. У мужчын ні адной паклёўкі.

Каб не губляць гонар рыбакоў, мужчыны яшчэ ўжылі па сто грамаў і занялі месца кабет. Жанчыны селі на іх месца. Усё адбывалася, як і раней: жанчыны ловяць, у мужчын не клюе. І тут у адной жанчыны трапіўся на кручок вялікі карп, не меншы за пяць кілаграмаў. Яна прафесійна падвяла рыбіну да берага і спрытна дастала яе падсачыкам. Пасля гэтага жанчыны заслужана абмылі рыбацкае шчасце.

Ловяць нашы жанчыны не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Дзясятак гадоў таму знаёмая Ірына Л. паехала ў ЗША праве­даць мужа, які працаваў там. Падчас адпачынку кампаніяй выбраліся на рыбалку. Пакуль іншыя адпачывалі, Ірына стала лавіць рыбу. І клёў у яе пайшоў. Тамтэйшыя рыбакі пакінулі свой занятак і з зайздрасцю доўга глядзелі, як яна спрытна валодае вудай.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание