Наверх
Слоним
пасмурно
3 °C
Зельва
пасмурно
3 °C
Волковыск
пасмурно
1 °C
Мосты
пасмурно
1 °C
Дятлово
пасмурно
1 °C
Барановичи
пасмурно
2 °C
EUR 2.3481
USD 2.1091
RUB(100) 3.3365
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Дзве трагедыі мінулага тыдня

15 августа 2018 15:48
Поделиться:
Цягам двух дзён на Мастоўшчыне адбыліся два здарэнні са смяротным зыходам.

7 жніўня ля вёскі Монькавічы, па версіі следства, падчас руху гарадзенец-кіроўца заснуў за рулём і з`ехаў у кювет.

Сям`я вярталася з адпачынку з Украіны. «Опель» чатыры разы перакуліўся і лёг коламі ўверх. 19-гадовая дачка шафёра, што сядзела на заднім сядзенні, вылецела з машыны і загінула на месцы. Бацька і сын змешчаны ў рэанімацыю. Жонка і сябра сур`ёзных пашкоджанняў не атрымалі.

______________________________________________________________________________________________________________________________________

Позна вечарам 8 жніўня ў рэчцы Зяльвянцы патануў малады хлопец. Афіцыйныя звесткі і расповеды дасведчаных людзей розняцца. МНС паведамляла напачатку, што гэта 18-гадовы чалавек, затым адзначыла, што яму толькі 17. Вадалазы вылавілі цела тапельца ранкам наступнага дня за сто метраў ад месца здарэння.

Берагі Зяльвянкі, што ўпадае ў Нёман у межах Мастоў, прыдатнае месца для адпачынку, але нідзе яно не акультурана. У той вечар на адным з берагоў адпачывала кампанія моладзі, і, сярод іншага, хлопцы ныралі ў раку з так званай тарзанкі. Хлопец няўдала нырнуў, адзін раз паказаўся на паверхні і патануў.

Неафіцыйная інфармацыя такая. Патануў школьнік. Калі адбылося здарэнне, кампанія адпачывальнікаў разбеглася.

Зараз вядзецца высвятленне абставін здарэння.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание