Платное объявление

Comments

Платное поздравление

Слоним
weather
7
Зельва
weather
7
Волковыск
weather
8
Мосты
weather
8
Дятлово
weather
8
Барановичи
weather
8
EUR 2.425
USD 2.1472
RUB(100) 3.162
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Дзеля добрага праз пакуты

16 августа 2018 15:35
119
Поделиться:
Тыя пакуты цярпелі аўтамабілісты на працягу чатырох дзён, калі праязджалі па вуліцы Савецкай у Мастах.
переход,мосты

«Спячага паліцэйскага» ўсталёўвалі чатыры дні

Жнівень — час падрыхтоўкі да новага навучальнага года. Рыхтуюцца да яго настаўнікі, бацькі і іх дзеткі. Кранае гэтае пытанне і дарожнікаў. Перад школамі яны паўсюдна абнаўляюць дарожную разметку.

Арыгінальным чынам зрабілі тое мастоўскія дарожнікі. Нечакана для ўсіх аўтамабілістаў яны пачалі добраўпарадкоўваць пешаходны пераход на вуліцы Савецкай каля аўтобуснага прыпынку «Бальніца». За некалькі соцень метраў там знаходзяцца другая і пятая гарадскія школы. У мінулы аўторак на асфальтавым пакрыцці дарогі былі выбіты дзве глыбокія паласы.

Праехаць па штучна створаных калдобінах было вельмі складана. А штодзень па галоўнай вуліцы горада праязджае болей за тысячу аўтамабіляў.

Так працягвалася чатыры дні. Толькі ў пятніцу дарожнікі паклалі там так званага «спячага паліцэйскага». Вось толькі жоўтай фарбы, каб нанесці адпаведную разметку, не знайшлося, ды неабходны дарожны знак не пастаўлены. Таму, калі раней аўтамабілі падалі ў яму, цяпер вымушаны падскокваць на бугры.

Scroll Up