Наверх
Слоним
пасмурно
-3 °C
Зельва
пасмурно
-3 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
-1 °C
Мосты
облачно с прояснениями
-1 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
-1 °C
Барановичи
пасмурно
-4 °C
EUR 2.2682
USD 2.0479
RUB(100) 3.209
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Міні-рынак пашыраецца і стварае праблемы

22 августа 2018 9:57
Поделиться:
Вясной гэтага года рашэннем райвыканкама былі вызначаны месцы для выязнога гандлю. Так быў узаконены міні-рынак на вуліцы Будаўнікоў каля магазіна «Гурман». На гэтым рынку можна набыць садавіну, гародніну, бахчавыя, іншы раз хатнія малочныя вырабы.

мосты,рынок,мусор

Рынак пачынае працаваць ранкам. Сюды з`язджаюцца машыны, ды прадаўцы пачына­юць уздоўж ходніка выстаўляць тавар. Гандлёвы рад расцягваецца болей як на сотню метраў ад магазіна «Гурман» да аддзялення Беларусбанка. Гандаль ідзе бойка ўвесь светлавы дзень.

мосты,рынок,мусор

На працягу ўсяго дня праез­джая частка вуліцы Будаўнікоў застаўлена машынамі, што выклікае складанасці дарожнага руху. Пасля рабочага дня паўсюдна застаецца смецце. Тут толькі адна сметніца каля «Гурмана», і тая заўжды перапоўнена. Паколькі яна належыць магазіну, то апошнія маюць праблемы з санэпідэмстанцыяй. Бліжэйшы туалет — на платнай аўтастаянцы, і за карыстанне ім трэба плаціць.

Паколькі месца бойкае, то «Белсаюздрук» мае на мэце тут паставіць шапік.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание