Наверх
Слоним
небольшой дождь
16 °C
Зельва
небольшой дождь
16 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
15 °C
Мосты
облачно с прояснениями
15 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
15 °C
Барановичи
небольшой дождь
16 °C
EUR 2.6172
USD 2.3986
RUB(100) 3.3424
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімцы зноў просяць уладу

23 августа 2018 15:53
Поделиться:

Віктар Марчык

23 жніўня намеснік старшыні Слонімскага грамадскага аб`яднання "МІНОЛС" Віктар Марчык накіраваў калектыўныя звароты жыхароў горада і прыгарадных Пятралевічаў у Слонімскія райвыканкам, райсавет дэпутатаў і Гродзенскі аблвыканкам з просьбай заасфальтаваць Пятралевіцкі завулак і дарогу з Зарэчнай вуліцы ў Лабазоўку да вёскі Пятралевічы-2.

Першы зварот

У першым звароце людзі просяць не толькі заасфальтаваць дарогу для аўтатранспарту, але таксама зрабіць на Пятралевіцкім завулку тратуар і веладарожку.

Другі зварот

Пад гэтымі двума зваротамі да ўладаў падпісаліся больш за 150 чалавек — жыхароў Слоніма і Пятралевічаў.

Пятралевіцкі завулак вясной

— Людзі ў чарговы раз звяртаюцца да ўладаў з просьбай заасфальтаваць Пятралевіцкі завулак і дарогу да другіх Пятралевічаў з Зарэчнай вуліцы, бо дыхаць пылам і выхлапнымі газамі ўлетку даводзіцца не толькі ім самім, жыхарам Лабазоўкі і Пятралевічаў, але і тым турыстам, якія наведваюць сумна вядомую Пятралевіцкую гару — месца масавых расстрэлаў слонімцаў падчас вайны. Пытанне асфальтавання дарог там падымаецца ўжо гадоў з трыццаць. Улада памянялася, а грошай на гэтую справу ў бюджэце ўсё не знаходзіцца. Але пад ляжачы камень вада не цячэ. Таму гэтым разам валанцёры ГА «МІНОЛС», у тым ліку і я, як намеснік кіраўніка арганізацыі і муж ураджэнкі Пятралевічаў, сабралі подпісы людзей і накіравалі ўладам на рэагаванне, — расказаў карэспандэнту «ГС» пра чарговую спробу пакласці асфальт паміж горадам і вёскай Віктар Марчык.

 Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание