
Галоўная старонка сайта Аляксея Якімовіча
Даўні аўтар і герой публікацый у "Газеце Слонімскай" беларускі пісьменнік Аляксей Якімовіч нядаўна аднавіў сваю персанальную прысутнасць у інтэрнэце на сайце "Писатель Алексей Николаевич Якимович. Блог Алексея Якимовича" — https://jakimovic.blogspot.com
Ранейшая інтэрнэт-старонка перастала існаваць, а мець свой інтэрнэт-рэсурс сёння для пісьменніка проста вытворчая неабходнасць, адзначыў Аляксей Мікалаевіч у размове з карэспандэнтам «ГС».
Новы рэсурс пісьменніка, акрамя галоўнай, мае ў меню яшчэ 23 старонкі з творамі самога Аляксея Якімовіча і матэрыяламі пра яго.
Мяркуецца, што ў хуткім часе блог пісьменніка з выхадам на яго інтэрнэт-старонку будзе размешчаны на сайце gs.by.