Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
9 °C
Зельва
облачно с прояснениями
9 °C
Волковыск
туман
8 °C
Мосты
туман
8 °C
Дятлово
туман
8 °C
Барановичи
пасмурно
9 °C
EUR 2.2613
USD 2.0458
RUB(100) 3.2083
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Калгаснага вартаўніка ўзнавілі на працы праз суд, а рабочага КПФ — не

25 августа 2018 12:38
Поделиться:
Вартаўніка калгаснай фермы ў вёсцы Вострава на Слонімшчыне Уладзіміра Яўхуту гэтым летам звольнілі з працы КСУП «Міжэвічы» быццам бы за парушэнне працоўнай дысцыпліны.

У размове з карэспандэнтам «ГС» пасля звальнення Ула­дзімір сказаў, што гэта была помста з боку калгаснага начальства за тое, што ён адсу­дзіў у гаспадаркі 2 тысячы рублёў недаплачанага заробку за мінулы год, што ён нікуды не збіраецца з`язджаць з роднай вёскі, а будзе аднаўляцца на працы праз суд.

Уладзімір Яўхута не аднойчы ўжо станавіўся героем нашых публікацый як змагар за свае правы. У КСУП «Міжэвічы», адкуль апошнім часам звальняюцца механізатары і жывёлаводы з-за нізкіх заробкаў і нездавальняючых умоў працы, гісторыя Яўхуты — адзіны прыклад за найноўшую гісторыю, калі просты калгаснік абараніў сябе ў судзе, спачатку адсудзіўшы свой заробак, а пасля аспрэчыўшы незаконнае звальненне з працы.

Уладзімір Яўхута

Апошняе судовае паседжанне па справе Уладзіміра на пачатку жніўня было выязным і праходзіла ў праўленні гаспадаркі ў Міжэвічах. Суд абавязаў наймальніка ўзнавіць Яўхуту на працы, выплаціць яму заробак за вымушаны прагул ды пастанавіў лічыць несапраўдным запіс у працоўнай кніжцы пра звальненне.

— Я выйграў суд таму, што ў гэтай сітуацыі праўда была цалкам на маім баку, а мае інтарэсы ў судзе прадстаўляў кваліфікаваны юрыст з прафсаюза РЭП. Суддзя схіліла бакі да міравога пагаднення. Вынікам гэтага суда я задаволены. Разумею, што на працы цяпер з боку начальства да мяне будзе асобая ўвага, але так было і раней, а баяцца мне няма чаго — свае працоўныя абавязкі я цалкам выконваю, — адзначыў Уладзімір пасля суда ў размове з аўтарам гэтых радкоў.

Яшчэ адзін герой нашых публікацый, былы слесар па рамонце газавага абсталявання Слонімскай КПФ Міхаіл Сашко, цяпер абкошвае канавы ручной касой у мясцовым прадпрыемстве меліярацыйных сістэм, куды ўладкаваўся на часовую працу праз цэнтр занятасці. З КПФ Міхаіла звольнілі ў свой час за тры гады да выхаду на пенсію, і ён не здолеў аднавіцца на працы праз суд. Як і Уладзімір Яўхута, Міхаіл Сашко з`яўляецца сябрам незалежнага прафсаюза РЭП.

Міхаіл Сашко

— Міхаіл, Вы ведаеце гісторыю Уладзіміра Яўхуты і можаце параўнаць яе са сваёй. Як лічыце, чаму яму ўдалося аспрэчыць праз суд сваё незаконнае звальненне з працы, а Вам не? — пацікавіўся карэспандэнт «ГС» у Міхаіла Сашко пасля судовага рашэння па справе Уладзіміра Яўхуты.

— Я арганізаваў на КПФ ячэйку незалежнага прафсаюза, публічна выступаў у друку, абараняў у судзе жыхароў інтэрнатаў, ездзіў у Швецыю па запрашэнні шведскага прафсаюза — гэта фактычныя прычыны звальнення з працы. А ўжо фармальную прычыну, чаму не аднавілі на працы праз суд, суддзя напісала ў матывіровачнай частцы свайго рашэння — я не з`яўляюся сябрам афіцыйнага прафсаюза, таму на мяне не распаўсюджваюцца палажэнні калектыўнай дамовы, і таму звольнілі мяне з працы (хоць і за тры гады да пенсіі) законна.

Уладзімір жа бараніў у судзе выключна свае правы. У гэтым розніца, — адказаў Міхаіл Сашко.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание