Наверх
EUR 2.3119
USD 2.062
RUB(100) 3.2085
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Верасень зноў расчыніў дзверы ў школе №5

1 сентября 2018 19:10
656
Поделиться:
І гэтым разам, як і некалі 68 год таму, калі пятая слонімская школа ў 1950 годзе ўпершыню прыняла сваіх першых вучняў, было шмат кветак і дзіцячых усмешак.

Адрозніваліся цяперашнія дзеткі і іх бацькі ад сучаснікаў мінулых гадоў хіба адзеннем. А вось атмасфера добразычлівасці і спагады, мусіць, так і засталася на школьным падворку з тых далёкіх часоў, дзе праходзіць традыцыйная лінейка вучняў.  Дарэчы, шэраг настаўнікаў у свой час скончылі гэтую школу і цяпер самі навучаюць дзетак розным навукам.

А тыя, у сваю чаргу, трэба меркаваць, прыйшлі са спадзяваннем, што навучацца ў школе не толькі чытаць, пісаць і лічыць, але і пазнаюць навуку чалавечых адносін,  знойдуць сабе сяброў і паплечнікаў.

Сёння для першакласнікаў здаецца, што 10 гадоў — гэта шмат, а вось для іх дзядуль і бабуль, якія прыйшлі парадавацца за ўнукаў, школьны час мінуў як адзін міг. І цяпер, змахваючы слязіны з вачэй, гэтыя людзі з душэўнай цеплынёй назіралі за малымі, што пад гукі першага званочка крочылі да сваіх парт, каб пагартаць першы свой падручнік.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание