Слоним
weather
4
Зельва
weather
4
Волковыск
weather
10
Мосты
weather
10
Дятлово
weather
10
Барановичи
weather
24
EUR 2.4488
USD 2.082
RUB(100) 3.1507
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Пятралевіцкі завулак у Слоніме ў бліжэйшыя гады не асфальтуюць

4 сентября 2018 10:23
408
Поделиться:

Падчас сходу трэцяга верасня

Вечарам у панядзелак, 3 верасня, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Слонімскага райвыканкама Уладзімір Цыпурка правёў сход жыхароў Пятралевіцкага завулка і вёскі Пятралевічы па пытанні асфальтавання Пятралевіцкага завулка да вёскі Пятралевічы-1 і ўчастка дарогі з вуліцы Зарэчнай да вёскі Пятралевічы-2.

Пятралевіцкі завулак

Нагадаем, што слонімцы і вяскоўцы нядаўна накіравалі калектыўныя звароты з просьбай добраўпарадкаваць названыя дарогі ў Слонімскі райвыканкам, раённы Савет дэпутатаў і Гродзенскі аблвыканкам. Пад двума зваротамі да ўладаў валанцёры Слонімскага ГА «МІНОЛС» сабралі больш як 150 подпісаў мясцовых жыхароў.

Як апынулася, пра сход жыхароў Лабазоўкі і Пятралевічаў 3 верасня напярэдадні ніякіх аб`яў не рабілася. Не ведалі пра гэты сход і валанцёры ГА «МІНОЛС» разам з намеснікам кіраўніка арганізацыі Віктарам Марчыкам, якія збіралі подпісы.

— Афіцыйны адказ ад уладаў па гэтых пытаннях нам яшчэ не прыйшоў, а на сход нас ніхто не запрашаў і не паведаміў пра яго правядзенне, — адзначыў Віктар Марчык у размове з аўтарам гэтых радкоў.

Людзей на сход сабралася не шмат. Карэспандэнт «ГС» выпадкова апынуўся на гэтым сходзе, паколькі жыве ў тым раёне. Аднак нічога новага пра асфальтаванне і добраўпарадкаванне Пятралевіцкага завулка не пачуў — у планах уладаў па добраўпарадкаванні гарадскіх вуліц да 2020 года Пятралевіцкі завулак не значыцца. Адзінае, што паабяцаў узяць на кантроль Уладзімір Цыпурка — гэта падсыпку і своечасовае грэйдаванне завулка.

На сходзе жыхары таксама прасілі правесці добраўпарадкаванне меліярацыйнага рову паміж Пятралевіцкім завулкам і вёскай Пятралевічы-1 ды вырашыць пытанне з бадзяжнымі сабакамі ў мікрараёне. Гэтыя просьбы людзей начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама пазначыў сабе ў нататнік і абяцаў паспрыяць іх вырашэнню.

Scroll Up