Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.3925
USD 2.0963
RUB(100) 3.2894
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

На Слонімшчыне ўсталявалі шыльду на хаце паэта Міколы Арочкі

6 сентября 2018 17:58
186
Поделиться:

Шыльда на хаце Міколы Арочкі

У вёсцы Вецявічы Слонімскага раёна на хаце, дзе нарадзіўся і жыў апошнія 28 гадоў беларускі пісьменнік, доктар філалагічных навук, былы супрацоўнік Інстытута літаратуры Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі Мікола Арочка (1930-2013), з’явілася памятная шыльда.

Мікола Арочка каля сваёй хаты ў Вецявічах

Шыльду ўстанавілі сябры пісьменніка з дазволу жонкі Марыі Іванаўны Арочка. Мікола Арочка – адзін з таленавітых беларускіх літаратараў ХХ-ХХI стагоддзяў. З-пад яго пяра выйшлі з друку найвыдатнейшыя гістарычныя паэмы “Курганне. Крэва” (1982), “Судны дзень Скарыны” (1990), “Каранацыя Міндоўга” (2003).

Са сваімі козамі

Ён з’яўляецца аўтарам шматлікіх кніх паэзіі, сярод якіх – “Матчына жыта”, “Бяздонне”, “Падземныя замкі”, “Памяць зярнятаў” і іншыя, літаратуразнаўчых кніг пра Валянціна Таўлая, Максіма Танка, Аркадзя Куляшова, па сучасную паэзію і ваенную прозу, кніг перакладаў.

Мікола Арочка сярод пісьменнікаў Гродзеншчыны

Да сённяшніх дзён на Слонімшчыне так і не ўшанавана належным чынам памяць пра знакамітага і таленавітага земляка. На магіле ў вёсцы Вецявічы, дзе пахаваны Микола Арочка, жонка пісьменніка Марыя Іванаўна і ўнук Валерый паставілі яму помнік. И вось нядаўна землякі пісьменніка зрабілі і прымацавалі шыльду на яго хаце, паведамляе «Радыё Рацыя».

Фота з архіва «Радыё Рацыя» і «Радыё Свабода»

Читайте также
Обратите внимание