Платное объявление

Comments

Платное поздравление

Слоним
weather
-4
Зельва
weather
-4
Волковыск
weather
-2
Мосты
weather
-2
Дятлово
weather
-2
Барановичи
weather
-6
EUR 2.4033
USD 2.1241
RUB(100) 3.1913
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

На жыццёвых скрыжаваннях. Пярсцёнак

9 сентября 2018 11:51
212
Поделиться:

Іалюнак Яўгена іванова

Альбіна Кудронак прыцягнулася да суседзяў Часноўскіх па ваду і, як заўсёды, прынесла вясковыя навіны:

— Чулі, Алеся Залеская моцна захварэла. Казалі, нават з ложка не ўстае.

— Кепска, — паспачувала гаспадыня Вера. — А хто ж яе цяпер даглядацьме? Ды і то сказаць, гадоў Алесі шмат, яшчэ гора такое перажыла, летась напрадвесні сына пахавала.

— Казалі, хуткая дапамога ў бальніцу забірала, то адмовілася наадрэз. Маўляў, усё адно не вылечыце, бо ад старасці лекаў няма. Тут невядома з якой хваробы пачынаць трэба. Усё баліць…

— Яно-то так, але ж пакуль тая смерць прыйдзе, хворую трэба даглядаць, быць побач як дзень, так ноч. А хто стане?

— Чаму ж, у яе ёсць і нявестка — сына Ваціка ўдава, і дачка ў Трускавічах, што за дзевяць кіламетраў ад нашага Замосця. Ёсць каму даглядаць, не скажы, суседачка.

— Ну але, толькі нявестка, як не кажы, чужы чалавек, а дачка ёсць дачка.

— Ага, у народзе нездарма прыдумалі: камень не падушка, а нявестка не дачушка… Так што дачка, напэўна, будзе з мацерай, больш няма каму.

Яны думалі-гадалі, а ў вёску тым часам прыехала з Маладзечна нявестка Сабіна. Жанчына сталага веку, нядаўна пайшла на пенсію. Яна хуценька пачала ўпраўляцца па гаспадарцы, зварыла свякроўцы смачную страву. Тая ў апошні час не мела апетыту, а тут з`ела ўсё з ахвотай.

— Сабінка, а ці ведае пра маю нямогласць Кацярына?

— Ведае. Як з вёскі пазванілі мне, то я і ёй паведаміла. Ды і суседзі павінны пазваніць.

— Не спяшаецца нешта да мяне дачушка, каб хоць вочы закрыць паспела з такім рухам…

— Пра што вы кажаце, мама? Пажывяце яшчэ на свеце. Вясна наступае, цёпленька будзе, у двор памаленьку станеце выходзіць.

— А ты мяне не пакінеш, Сабінка, не паедзеш назад у сваё Маладзечна?

— Як прыедзе Кацярына ды захоча сама вас даглядаць, то паеду, бо што тут удзвюх рабіць?

Кацярына прыехала праз тры тыдні. Зайшла ў пакой да маці і, як чужая, кінула «добры дзень». Ні спагады, ні шкадавання не было на яе твары. Спытала не пра здароўе, а зусім пра іншае:

— Можа, у цябе грошы дзе схаваныя ёсць, то аддай, бо навошта яны ўжо? Так бы мовіць, на Божай пасцелі ляжыш. А я ў цябе адзінае дзіця.

— Грошы ўсе ў банку на ўкладзе, дома толькі нейкая дробязь. Ды ранавата ты мяне хаваеш, дачушка! Як прыехала Сабіна, то я неяк падужэла, паправілася. Жыць хочацца!

— Сабіна прыехала, то і выграбе ўсё да капеечкі. Чаго гэта яна, чужая-чужаніца, будзе пра цябе клапаціцца? Ішла з аўтобуса, то бачыла: грады пад капусту за выганам робіць. Гаспадыня! — тоўстыя шчокі Кацярыны сталі пунсовыя ад злосці.

— Гаспадыня, а як жа! Цябе не было, на чарапасе, мабыць, сюды ехала.

— Мне ногі баляць! І сэрца ажно заходзіцца, як стану хутчэй ісці.

— А ёй, думаеш, нічога не баліць? Тры разы ў дзень па жмені нейкіх таблетак п`е. Я сама бачыла… Ведаеш што, Кацярына, хаця не кажы ёй у вочы тое, пра што тут пляла мне, пра грошы ды іншую выгаду. Добрая Сабіна, душа ў яе чуллівая, таму і клапоціцца пра мяне.

— А калі такая добрая, то няхай і таўчэцца тут дзень пры дні, а я дадому падамся. Дома ўсякіх клопатаў хапае.

— Ды ўжо ж… — заплакала старая і адвярнулася да сцяны.

Летам Алеся настолькі падужэла, што сама пачала выходзіць на вуліцу. Сядала на лаўку пры плоце і назірала за наваколлем. А нявестка даглядала агарод, вырошчвала бройлерных куранят, каб восенню было сваё мяса. Кацярына і вачэй сюды не паказвала, толькі зрэдку званіла пацікавіцца, жывая маці ці ўжо…

І пры добрым доглядзе, і пры лячэнні ў пачатку зімы Алесі не стала. Дачка прыехала на пахаванне з сужыцелем і, не дачакаўшыся, пакуль нябожчыцу павязуць на могілкі, пачала выграбаць з шафы дабро ды пакаваць у машыну. Ды якое там дабро, адна назва: даматканыя посцілкі, падушкі, хусткі, якімі, пэўна, і карыстацца не будзе. Ад злосці, каб толькі нявестка нічога не змагла ўзяць.

Амаль праз год глухой восенню Сабіна паставіла па свякроўцы помнік і заказала ў царкве малебен за супакой душы. На жалобны стол паклікала радню і суседзяў, пазваніла Кацярыне.

— Прыеду, — коратка мовіла тая.

Калі ўсе прыйшлі з царквы ды могілак і селі за сталы, Сабіна пачала расстаўляць гарачыя стравы. На безыменным пальцы правай рукі бліснуў залаты пярсцёнак. Шырокі такі, з каменем. Кацярына ўтаропілася на яго, нібы ўбачыла здань.

— Во якая наша нявестка багатая, залатыя пярсцёнкі носіць!

— Ой, Кацечка, гэты пярсцёнак павінен быць тваім, ды толькі… яна завалодала. Кажуць, маці падарыла і паперу адпаведную напісала, каб ты не прычапілася, каб усё па законе… — шаптала ёй на вуха Альбіна Кудронак.

— Падгаварыла, падманула, то старая і напісала! — ускочыўшы з-за стала, залямантавала Кацярына. На яе пачалі аглядвацца людзі, але гэта не спыніла: — Паглядзіце ўсе, мой пярсцёнак прысвоіла! — паказала пальцам на Сабіну.

— Ціха ты! — спыніла яе суседка Вера. — Гэты дарагі пярсцёнак маці ёй адпісала. Некалі мне сказала: «Хто да смерці дагледзіць, таму і будзе. Пра гэту рэч ніхто не ведае: ні Кацярына, ні Вацік. Ніхто…» Мне сказала, дзе ляжыць, каб, як не паспее падарыць, не згубіўся…

Сабіна зняла з пальца пярсцёнак, моўчкі паклала перад залоўкай і на некалькі хвілін выйшла з пакоя, каб суняць слёзы крыўды і абразы…

Обратите внимание
Scroll Up