Платное объявление

Comments

Платное поздравление

Слоним
weather
-4
Зельва
weather
-4
Волковыск
weather
-3
Мосты
weather
-2
Дятлово
weather
-2
Барановичи
weather
-5
EUR 2.4132
USD 2.1262
RUB(100) 3.1849
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Слонімцы падпісаліся ў петыцыі за закрыццё рэстарацыі «Паедзем паямо»

10 сентября 2018 12:13
361
Поделиться:

Слонімцы ў Курапатах

У нядзелю, 9 верасня, у Мінску прайшоў сход і мітынг грамадскіх актывістаў са сталіцы і рэгіёнаў супраць працы сумна вядомай рэстарацыі "Паедзем паямо" каля мемарыяльнага комплексу "Курапаты". Пабывалі на гэтым сходзе і пяцёра грамадскіх актывістаў са Слоніма — Алесь Масюк, Павел Севасцьян, Іван Бедка, Уладзімір Літвін і Алег Вяселін.

— У 16 гадзін у Курапатах адбылася супольная малітва па забітых там падчас сталінскага тэрору людзях, а пасля малітвы ўсе мы пайшлі да рэстарана «Паедзем паямо» на сход.  Там быў прыняты зварот да ўладаў, да прэм`ер-міністра Сяргея Румаса і ў Пракуратуру, пра закрыццё гэтага рэстарана і адразу на месцы пачаўся збор подпісаў пад гэтым зваротам. Мы таксама падпісаліся за закрыццё рэстарана. Яшчэ людзі запісваліся на вахту каля гэтага рэстарана. Якраз было 100 дзён з пачатку акцыі грамадскасці супраць працы рэстарана «Паедзем паямо» каля мемарыяльнага комплексу «Курапаты», — расказаў у размове з карэспандэнтам «ГС» пра паездку ў Мінск слонімскі грамадскі актывіст Павел Севасцьян.

— Павел, а колькі ўсяго чалавек сабралася ў нядзелю ў Курапатах?

— Калі лічыць разам з міліцыяй, кдбістамі і журналістамі, то было больш за 100 чалавек. А калі толькі актывістаў лічыць, то было нас максімум чалавек 80. Шмат людзей прыехала з рэгіёнаў. Былі і партыйныя, і беспартыйныя.

— Павел, якія ў Вас ўражанні ад гэтай паездкі і наогул ад акцыі за закрыццё рэстарана «Паедзем паямо»?

— Я ўпершыню пабываў у Курапатах. Гэтае месца сапраўды ўражвае, хвалюе. Яшчэ падчас малітвы там пачаўся дождж, а калі малітва скончылася, то і дождж скончыўся. Прырода быццам спрыяла нам. А падчас мітынгу і збору подпісаў панаваў рашучы настрой дабівацца і дабіцца ўрэшце закрыцця гэтага шынка на касцях. Курапацкая вахта там працягваецца, хоць многія актывісты за яе аштрафаваны, адбылі, альбо адбываюць «суткі». У такой справе нельга заставацца ў баку, бо калі сёння дазволіць глумленне над памяццю ахвяраў сталінізму, то заўтра ў краіне зноў могуць паўтарыцца курапацкія расстрэлы.

Фота з архіва Алеся МАСЮКА

Обратите внимание
Scroll Up