Слоним
weather
6
Зельва
weather
6
Волковыск
weather
10
Мосты
weather
10
Дятлово
weather
10
Барановичи
weather
24
EUR 2.4488
USD 2.082
RUB(100) 3.1507
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Беларуская лацінка ў Дзятлаве ў дзеянні

11 сентября 2018 10:02
98
Поделиться:
Адной з культурніцкіх адметнасцяў Дзятлаўшчыны з`яўляецца ...аўтазапраўка.

На аўтамабільнай запраўцы «Белнафтахім» пры ўездзе ў Дзятлава надпісы па беларуску кірыліцай дублююцца таксама беларускай лацінкай.


Нагадаем, што беларуская лацінка з`яўляецца адным з варыянтаў беларускага правапісу і выкарыстоўвалася, асабліва беларусамі-каталікамі, у пачатку XX стагоддзя.

У наш час лацінка выкарыстоўваецца, напрыклад, у мінскім метро, ці ў гістарычнай частцы сталіцы, у беларускае дыяспары, у аздабленні музычных дыскаў, у інтэрнэце і некаторымі беларускімі незалежнымі СМІ.

Наведвальнікі крамы, якая месціцца пры запраўцы, збольшага не ведалі пра лацінку. Але, напрыклад, маладзёны з Баранавіч адказалі, што вельмі прыязна ставяцца да роднай мовы, таму што вучыліся ў беларускамоўнай школе, і яны толькі за лацінку.

Scroll Up