Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.3903
USD 2.1064
RUB(100) 3.2768
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

У Востраве на Слонімшчыне зачыняюць лазню

11 сентября 2018 10:54
273
Поделиться:

Востраўская лазня

З 1 кастрычніка плануецца закрыццё вясковай лазні ў аграгарадку Вострава на Слонімшчыне.

— Нам патэлефанавалі з канторы і сказалі, што з 1 кастрычніка лазня наша не працуе, — з жалем паведаміла карэспандэнту «ГС» касірка Востраўскай лазні ў суботу, 8 верасня.

У размове з карэспандэнтам «ГС» інфармацыю пра хуткае закрыццё лазні ў Востраве пацвердзіў і начальнік участка лазневай гаспадаркі ГУП «Слонімскае ЖКГ» Алег Клімовіч.

— Так. Ужо ёсць папярэдняе рашэнне і згода выканкама на закрыццё лазні ў Востраве. Прычына ў тым, што ўтрыманне лазні выліваецца ў вялікія страты, якія ЖКГ цяпер ніхто не кампенсуе. Мы спрабавалі знайсці арандатара на гэтую лазню. Але ні з прадпрымальнікаў, ні з прадпрыемстваў ніхто не знайшоўся. Мяне вось адклікаюць з адпачынку. Заўтра, магчыма, будзем канкрэтна вырашаць гэтае пытанне, і тады з`явіцца пра тое інфармацыя і на нашым сайце, — пракаментаваў у тэлефоннай размове з карэспандэнтам «ГС» сітуацыю Алег Іванавіч.

З лета 2016 года лазня ў Востраве працавала кожную другую і чацвёртую суботу месяца. Такім чынам, калі будзе прынятае канчатковае рашэнне пра закрыццё, то апошняе мыццё мясцовых жыхароў у лазні ЖКГ у Востраве чакаецца 29 верасня.

Што да планаў, то Слонімская ЖКГ планавала зачыніць лазні ў Востраве і Васілевічах яшчэ летась.

Читайте также
Обратите внимание