Слоним
weather
11
Зельва
weather
11
Волковыск
weather
11
Мосты
weather
11
Дятлово
weather
11
Барановичи
weather
24
EUR 2.45
USD 2.0788
RUB(100) 3.1389
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Магчыма, апошні каментар для прэсы спадара Аляксандра Кулінковіча…

12 сентября 2018 14:47
486
Поделиться:

Аляксандр Кулінковіч Басовішча-2018

12 верасня — 40 дзён як пайшоў з жыцця беларускі музыка, актор, журналіст, лідэр легендарнага панк-рок гурту "Нейра Дзюбель" Александр Кулінковіч.

Цалкам магчыма, што апошні  (але гэта недакладна) свой невялічкі каментар для прэсы спадар Кулінковіч даў аўтару гэтай нататкі пасля «Басовішча-2018» за два тыдні да свайго заўчаснага зыходу з жыцця. Тады культавы беларускі музыка так пракаментаваў свой выступ пасля некалькі год перапынку на «Басовішчы».

— «Басовішча» для меня — это настольгия! Настольгия по воздуху, по глазам. И в Беларуси все тоже самое теперь есть, и воздух, и глаза. Но «Басовішча» — это «Басовішча»! — сказаў тады Кулінковіч пра фэст.

Падчас феерычнага выступу гурта Neuro Dubel на Басовішчы-2018

Зазначым, што 25 кастрычніка ў менскі клубе Prime Hall адбудзецца вялікі дабрачынны канцэрт памяці Аляксандра Кулінковіча, дзе музыкі  «Нейра Дзюбеля» зайграюць свой развітальны канцэрт ужо без свайго лідэра, а спяваць будуць сябры і калегі Кулінковіча па музычнаму цэху Лявон Вольскі, Аляксандр Саладуха, Ігар Варашкевіч, Юры Стыльскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Уладзімір Пугач, Алег Хаменка, Алесь Мышкевіч, Аляксандр Памідораў, Алесь Лютыч, Зоя Сахончык, Lesley Knife і іншыя. Усе сродкі ад канцэрта пойдуць сям`і Аляксандра Кулінковіча для ўсталявання помніка таленавітаму музыку.

Scroll Up