Платное объявление

Comments

Платное поздравление

Слоним
weather
-1
Зельва
weather
-1
Волковыск
weather
-1
Мосты
weather
-1
Дятлово
weather
-1
Барановичи
weather
-1
EUR 2.4136
USD 2.1204
RUB(100) 3.2021
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Слонімскія мастакі вярнуліся з пленэра ў Сергіевым Пасадзе

12 сентября 2018 12:37
212
Поделиться:

Мастак Яўген Іваноў з падзякай і дыпломам ад арганізатараў пленэра

З міжнароднага мастацкага пленэра ў расійскім Сергіевым Пасадзе нядаўна вярнуліся слонімскія мастакі Яўген Іваноў і Уладзімір Макарэвіч. Пленэр мастакоў з гарадоў-пабрацімаў Сергіева Пасада праходзіў з 2 па 9 верасня

Сваімі ўражаннямі ад паездкі з карэспандэнтам «ГС» падзяліўся Яўген Іваноў.

— Яўген Васільевіч, распавядзіце, калі ласка, як вас, слонімскіх мастакоў, запрасілі на гэты пленэр, як сустрэлі гаспадары, і як усё прайшло?

—Задума ўдзельнічаць у міжнародных мастацкіх пленэрах у мяне была ўжо даўно, як толькі ўтварылася наша творчая суполка мастакоў арт-Слонім. Затым мы наладзілі сувязі з арганізатарамі праекта арт-дыпламатыя ў падмаскоўным Сергіевым Пасадзе, і ад іх атрымліваем запрашэнні ўдзельнічаць у гэтых міжнародных імпрэзах і выставах ужо другі раз.

— І хто са слонімскіх мастакоў ужо прымаў удзел у пленэрах у Падмаскоўі?

— Я сёлета ўпершыню патрапіў на пленэр у Сергіеў Пасад асабіста. Уладзімір Макарэвіч там пабываў два разы, летась быў таксама і Мікола Бушчык. А вось працы нас траіх там выстаўляюцца ўжо два гады.

Уладзімір Макарэвіч на адкрыцці выставы ў Сергіевым Пасадзе

— А хто яшчэ з беларускіх мастакоў там быў?

Уладзімір Макарэвіч сярод мастакоў крайні злева

— Беларусь прадстаўлялі толькі мы, слонімцы, паколькі беларускі Слонім і рускі Сергіеў Пасад — гарады-пабрацімы. А наогул, арт-дыпламатыя сабрала там мастакоў з Амерыкі, Ізраіля, Арменіі, Літвы, Латвіі, з Расіі і яшчэ шмат адкуль. Ды мастакі адусюль аднолькавыя. Гаспадары ж нас прымалі вельмі добра. Былі створаны ўсе неабходныя ўмовы для працы і адпачынку. Нам пашчасціла выставіць свае працы ў вялікай трохузроўневай (на тры паверхі) арт-галерэі. Пра нас пісала мясцовая прэса і распавядала мясцовае тэлебачанне. Наогул, да нас беларусаў (да мяне і Макарэвіча) там адносіліся, можа, найлепш як да каго іншага. Чаго не скажаш пра падтрымку з боку слонімскай нашай улады. З усіх краін, у каго не пыталі, мастакам на паездку ў Сергіеў Пасад была выдзелена фінансавая дапамога, і толькі мы ездзілі туды за свой кошт. Але дзякуй і за тое, што на дарогу назад выканкам прыслаў машыну, і мы змаглі прывезці ў Слонім свае ранейшыя працы… Такая яна арт-дыпламатыя па-беларуску.

Мікола Бушчык у Сергіевым Пасадзе

— А які творчы вынік гэтага пленэру?

— Творчы вынік — гэта па тры напісаныя намі там карціны, якія засталіся на выставе ў Сергіевым Пасадзе.

Фота аўтара і ART BAZA

Відэа 24 ТВР

Обратите внимание
Scroll Up