Платное объявление

Comments

Платное поздравление

Слоним
weather
-4
Зельва
weather
-4
Волковыск
weather
-2
Мосты
weather
-2
Дятлово
weather
-2
Барановичи
weather
-6
EUR 2.4033
USD 2.1241
RUB(100) 3.1913
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

На Слонімшчыне зачыняць сем вясковых лазняў

13 сентября 2018 10:47
380
Поделиться:

Лазня ў Востраве

Сёлета з 11 кастрычніка зачыняюцца лазні ў вёсках Вострава, Сялявічы, Васілевічы, Мыслава, Партызанаў, Новадзявяткавічы і Сурынка. Застаюцца працаваць лазні толькі ў Дзеравянчыцах, Касцянях, Сянькоўшчыне, Міжэвічах і два разы на тыдзень — у Жыровічах.

Як мы пісалі раней, прычынай закрыцця вясковых лазняў называюцца вялікія выдаткі на іх утрыманне. У 2016 годзе ў Беларусі адмянілі дзяржаўныя датацыі на ўтрыманне лазняў, пасля чаго былі павялічаны кошты на квіткі. Аднак і пасля падаражання з 1 рубля 20 капеек да 3 рублёў у вясковых лазнях наведвальнікі не кампенсуюць выдаткі на іх утрыманне, бо мыцца ходзіць не шмат людзей.

Пасля закрыцця лазняў у названых вёсках, Слонімскае ГУП ЖКГ плануе два разы на месяц падвозіць мясцовых аматараў папарыцца ў лазні суседзяў сваім транспартам. Ужо распрацаваны маршрут падвозу. Так жыхароў Васілевіч плануецца вазіць мыцца ў Сянькоўшчыну, жыхароў Партызанаўкі, Новадзявяткавіч і Сурынкі — у Дзеравянчыцы, а вяскоўцаў з Сялявіч, Мыслава і Вострава — у Касцяні.

Карэспандэнт «ГС» пацікавіўся ў вядучага спецыяліста па ідэалагічнай працы Слонімскага ГУП ЖКГ Ірыны Варывончык, якім транспартам камунальнікі плануюць падвозіць вяскоўцаў у лазні, і чаму распрацаваны менавіта такі маршрут.

— У нас ёсць аўтобус. Хутчэй за ўсё на ім і будзе арганізаваны падвоз людзей. Канчаткова пытанне з падвозам вырашыцца на нашым транспартным участку. Што да маршруту, то ў раёне працуюць толькі тры лазні, дзе ёсць і мужчынскае, і жаночае аддзяленні, з улікам гэтага і распрацоўваўся маршрут падвозу. Ці захочуць ехаць людзі мыцца, напрыклад, за 15 км з Васілевіч у Сянькоўшчыну? — гэта ўжо іншае пытанне, — патлумачыла Ірына Мікалаеўна.

— Скажыце, пасля закрыцця лазняў у сямі вёсках, ці не плануеце падняць кошты за паслугі лазні ў вёсках, дзе яны яшчэ працуюць, а таксама ў горадзе?

—  Не, паднімаць кошты за паслугі лазні ні ў горадзе, ні ў вёсках не плануецца, — запэўніла вядучы ідэолаг Слонімскага ГУП ЖКГ.

Обратите внимание
Scroll Up