Слоним
weather
6
Зельва
weather
6
Волковыск
weather
10
Мосты
weather
10
Дятлово
weather
10
Барановичи
weather
24
EUR 2.4488
USD 2.082
RUB(100) 3.1507
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

У Слоніме прэзентавалі «Каляндар Слонімшчыны»

13 сентября 2018 17:21
281
Поделиться:

"Каляндар Слонімшчыны" карыстаўся попытам на прэзентацыі

У чацвер, 13 верасня, Уладзімір Хільмановіч з Гродна і Сяргей Чыгрын са Слоніма прэзентавалі ў Слонімскай цэнтральнай раённай бібліятэцы сваю кнігу "Каляндар Слонімшчыны".

На сустрэчу з аўтарамі арыгінальнага календара, аналага якому пакуль няма ў ніводным раёне Беларусі, сабраліся блізу 30 чалавек.

— Унікальнасць «Календара Слонімшчыны» ў тым, што гэта каляндар пра знакамітых слонімцаў, якіх ужо няма сярод жывых, пра падзеі на нашай зямлі, пра яе прадпрыемствы і калектывы на кожны дзень, — сказаў адзін з аўтараў «Календара…» Уладзімір Хільмановіч.

Імпрэза цягнулася больш за гадзіну. Аўтары кнігі падрабязна распавялі, як яны працавалі над яе стварэннем, як рыхтавалі публікацыю і які працяг, магчыма, будзе мець гэты праект.

— У тым і была асноўная цяжкасць у складанні такога календара, што патрэбна было вызначыцца дакладна з днём нараджэння і смерці яго герояў, альбо з датай падзеяў, якія ўзгадваюцца ў нашым календары. Мы і стваралі яго цягам 20 гадоў, бо аб`ём працы, фактычна, пачынаецца ад першых згадак пра нашу гісторыю, пачынаючы недзе з 12 стагоддзя, і заканчваючы звесткамі пра Івана Шэгу, напрыклад, які адносна нядаўна адышоў у лепшы свет, — сказаў на прэзентацыі Сяргей Чыгрын.

Уладзімір Хільмановіч і Сяргей Чыгрын

Уладзімір Хільмановіч адзначыў у сваім выступленні, што ён працаваў больш у гарызантальным кірунку, расшукваў звесткі пра герояў кнігі і падзеі на Слонімшчыне з усіх магчымых крыніц у інтэрнэце і друку.

Выступае Уладзімір Хільмановіч

Прысутныя задавалі аўтарам шмат пытанняў не толькі па зместу кнігі, але і пра яе герояў, пра напісанні некаторых прозвішчаў, пра даты гістарычных падзей. Было бачна, што на прэзентацыю прыйшлі апантаныя гісторыяй роднага краю і зацікаўленыя людзі.

Аўтары дастаюць кнігі

— Канечне, цяперашні наш «Каляндар Слонімшчыны» — гэта не статычная рэч. Праз гадоў 10, магчыма, яго перавыданне ў дапоўненым, папраўленым і дапрацаваным выглядзе. І я ўсім прысутным жадаю, каб яны і праз 10 гадоў прысутнічалі на прэзентацыі новага выдання ў гэтай залі, а не сярод яго герояў, — сказаў на развітанне прысутным на прэзентацыі Уладзімір Хільмановіч.

Закончылася сустрэча ў бібліятэцы аўтограф-сесіяй. Але ў аўтараў з сабой было мала асобнікаў кнігі, якую з іх аўтографамі адразу раскупілі слонімцы.

Аўтограф-сесія

Застаецца нагадаць, што «Каляндар Слонімшчыны» можна набыць у слонімскай кнігарні на Першамайскай вуліцы і ў Слонімскім краязнаўчым музеі.

Scroll Up