Наверх
Слоним
переменная облачность
14 °C
Зельва
переменная облачность
14 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
10 °C
Мосты
пасмурно
10 °C
Дятлово
пасмурно
10 °C
Барановичи
небольшой дождь
13 °C
EUR 2.8371
USD 2.5754
RUB(100) 3.3121
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

У Дзятлаве адбылася канферэнцыя, прысвечаная 520-годдзю горада

16 сентября 2018 17:24
Поделиться:
У Дзятлаве адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Гісторыка-культурная спадчына Дзятлаўшчыны”, прысвечаная 520-годдзю Дзятлава, перадае «Радыё Рацыя».

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Нацыянальная Акадэмія Навук Беларусі, аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў Інстытута гісторыі і Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт.

Канферэнцыя працавала па секцыях – “Дзятлаўшчына ў сярэднія вякі і новы час”і “Дзятлаўшчына і найноўшы час”. Сярод выступоўцаў былі вядомыя даследчыкі, гісторыкі і краязнаўцы Беларусі.

Вадзім Лакіза распавёў пра археалагічнае вывучэнне Дзятлаўшчыны у XIX – XXI стагоддзях, Генадзь Семянчук – пра новыя крыніцы па гісторыі Дзятлаўшчыны XVI – XVIII стагоддзяў з архівасховішчаў Кракава і Варшавы, Леанід Лаўрэш – пра гісторыю вёскі і маёнтка Нагародавічы, Валянцін Голубеў – пра інвентары як крыніцы па гісторыі Дзятлава на прыкладзе інвентара 1731 года, Уладзімір Пашкевіч – пра маёнтак Дзятлава паводле інвентара 1699 года, Ягор Сурскі – пра арганізацыю гандлю у Дзятлаве ў XVI – XVIII cтагоддзях, Таццяна Даўгач – пра канфесійнае становішча Дзятлаўшчыны ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзяў” і многія іншыя.

Удзельнікі канферэнцыі прынялі ўдзел у агляднай экскурсіі па Дзятлаўшчыне і наведалі мясцовы музей.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание