Наверх
Слоним
пасмурно
21 °C
Зельва
пасмурно
21 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
20 °C
Мосты
облачно с прояснениями
20 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
20 °C
Барановичи
пасмурно
21 °C
EUR 2.8764
USD 2.4394
RUB(100) 3.3218
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Юбілей, які не заўважылі мясцовыя ўлады

19 сентября 2018 12:59
Поделиться:

Алесь Белакоз

11 верасня споўнілася 90 гадоў з дня народзінаў Алеся Мікалаевіча Белакоза (1928-2016) — заснавальніка Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музею.

Гэта першы вясковы музей у Беларусі, які стаў дзяржаўным. Музей і яго заснавальніка ведаюць па ўсяму свету. Музей штогод наведваюць дзесяткі тысяч людзей. За сваю руплівую дзейнасць на ніве адраджэння беларускасці Алесь Мікалаевіч быў уганараваны званнем Заслужаны работнік культуры Беларусі, адным з першых узнагароджаны медалём імя Францыска Скарыны.

Карэспандэнт «ГС» пацікавіўся, як адзначылі гэты дзень яго паплечнікі, работнікі музея, раённыя ўлады, якія музей афішуюць паўсюдна.

Вынікі сумныя. Раённыя ўлады, якія паўсталі сцяною супроць ініцыятывы грамадскасці пра наданне Гудзевіцкаму дзяржаўнаму літаратурна-краязнаўчаму музею імя Алеся Белакоза, не заўважылі гэтай даты. Падчас тэлефанавання ў музей даведаўся, што дату памятаюць і з гэтай нагоды быў зроблены стэнд. На пытанне, ці можна яго пабачыць, супрацоўнік музея адказала, што гэта аднадзённае мерапрыемства і на наступны дзень стэнд быў зняты. Магчыма, тое і праўда, бо да 100-годдзя БНР у раённай бібліятэцы было праведзена гэткае мерапрыемства. Стэнд з дзеячамі БНР прастаяў толькі адзін дзень.

Аднак гэтую дату не абышла па-за ўвагай галоўная дзяржаўная газета Беларусі «СБ». Хоць коратка, але яна ўзгадала дзень народзінаў Алеся Мікалаевіча Белакоза.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание