Наверх
Слоним
небольшая облачность
18 °C
Зельва
небольшая облачность
18 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
20 °C
Мосты
облачно с прояснениями
20 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
20 °C
Барановичи
ясно
17 °C
EUR 2.7547
USD 2.4399
RUB(100) 3.4301
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Грамадскі актывіст са Слоніма вучыўся самакіраванню на Украіне

24 сентября 2018 11:54
Поделиться:

Павел Севасцьян

З 17 па 20 верасня грамадскі актывіст са Слоніма Павел Севасцьян удзельнічаў у адукацыйна-азнаямляльным семінары па самакіраванні на Украіне

Кіеў-Чарнігаў-Славуціч-Любеч — такім быў маршрут прадстаўнікоў  беларускіх НДА на Украіне.

Працоўны момант

— У Кіеве мы пазнаёміліся з досведам працы недзяржаўнага Цэнтра «Эйдос», які супрацоўнічае з цэнтральнымі і мясцовымі дзяржаўнымі органамі ўлады Украіны. Там мы даведаліся, што ва Украіне цяжка прыцягнуць людзей да ўдзелу ў вырашэнні праблем на мясцовым узроўні. Праблема карупцыі ў многім актуальна таму, што мала празрыстасці і справаздачнасці ў органаў улады, хаця закон абавязвае ўсе дзяржаўныя ўстановы (акрамя Узброеных сіл) публікаваць гадавыя бюджэты на год, на спецыяльны дзяржаўны сайт, а таксама агучваць спісы дзяржзакупак і тэндэраў, — расказвае Павел пра сваю паездку на Украіну. — У  Кіеве мы паглядзелі, як працуе іх сесія раённых Саветаў дэпутатаў. Там грамадзяне могуць свабодна трапіць на сесію і ўносіць свае прапановы. Яшчэ нас пазнаёмілі з Грамадскім бюджэтам горада, на які з Кіеўскага гарадскога бюджэту выдаткоўваецца 3-5% сродкаў на рэалізацыю грамадскіх ініцыятыў. Максімальны памер фінансавання адной ініцыятывы сягае да 1 мільёна грывен. Што да палітычных партый, то эксперты Цэнтра «Эйдос» расказалі, што дзяржаўнае фінансаванне зараз атрымліваюць толькі тыя партыі, дэпутаты ад якіх прадстаўлены ў Вярхоўнай Радзе. Аднак з наступнага склікання Рады будуць фінансавацца з бюджэту тыя партыі, кандыдаты ад якіх набралі на выбарах 3% галасоў выбаршчыкаў.

— Павел, акрамя Кіева вы яшчэ пабывалі ў Чарнігаве, у Славуцічы, у Любечы. Вас там таксама знаёмілі з працай органаў самакіравання?

— У Чарнігаве мы наведалі Цэнтр прадстаўлення адміністрацыйных паслуг, які быў створаны там такі адным з першых на Украіне. У тым цэнтры прадстаўлены амаль усе дзяржслужбы горада: ЖКГ, пашпарта-візавая, ЗАГС, агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры, аддзелы Чарнігаўскага выканкама і многія іншыя. Усяго той цэнтр аказвае людзям 216 паслуг. Фінансуецца цэнтр з мясцовых бюджэтных сродкаў і мае грантавую падтрымку Еўразвяза.

У Славуцічы нам арганізавалі сустрэчу з першым намеснікам старшыні Славуціцкага гарвыканкама Віктарам Шэўчэнкам. Ён распавёў нам, як развіваецца мясцовае самакіраванне ў горадзе пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы. У горадзе з 25-тысячным насельніцтвам, дарэчы, зарэгістраваны 132 грамадскія аб`яднанні. Там па ініцыятыве мясцовай улады створаны Грамадскі Савет пры гарадскім выканкаме, у які ўваходзяць эксперты з НДА і дзяржаўных арганізацый горада. Збіраецца Савет не радзей аднаго разу ў год. У Славуцічы таксама наведалі офіс падтрымкі грамадскіх ініцыятыў. А ў апошні дзень перад ад`ездам дамоў мы наведалі пасёлак гарадскога тыпу Любеч на мяжы з Беларуссю. Наша беларуская дэлегацыя сустрэлася там са старшынёй Любецкай аб`яднанай тэрытарыяльнай Грамады Сяргеем Пінчуком, які распавёў пра новыя паўнамоцтвы ў Грамадзе пасля рэформы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання, якая адбываецца ва Украіне з 2014 года.

На экскурсіі

— Акрамя сустрэч з палітыкамі і грамадскімі дзеячамі, ці была нейкая культурніцкая праграма падчас візіту?

— На культурніцкія мерапрыемствы не было вельмі часу, але на Замкавай гары ў Любечы мы пабывалі.

— Цікавай была гэтая паездка?

— Вельмі цікава было ўбачыць, як працуе ўкраінскае мясцовае самакіраванне, бо ў іх там адбываюцца цяпер рэальныя рэформы, якія скіраваны на паляпшэнне жыцця і дабрабыту людзей, — падсумаваў Павел вынікі свайго візіту на Украіну, які быў арганізаваны нямецкім фондам ім. Фрыдрыха Эберта.

Удзельнікі семінару

 Фота з архіва Паўла СЕВАСЦЬЯНА

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание