Наверх
Слоним
переменная облачность
15 °C
Зельва
переменная облачность
15 °C
Волковыск
переменная облачность
15 °C
Мосты
переменная облачность
15 °C
Дятлово
переменная облачность
15 °C
Барановичи
ясно
14 °C
EUR 2.7547
USD 2.4399
RUB(100) 3.4301
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

На вуліцы Агінскага ўсё спакойна…

25 сентября 2018 17:25
Поделиться:
Менавіта ў гэты дзень, 25 верасня, у 1765 годзе на свет з`явіўся  Міхал Клеафас Агінскі — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, вялікі мечнік літоўскі (1789—1793), вялікі падскарбі літоўскі (1793—1795), дыпламат, знакаміты кампазітар.

Слонімцы цяпер ведаюць Міхала Клеафаса Агінскага перш за ўсё, як аўтара неўміручага «Паланэза Агінскага». Менавіта з наведваннем Слоніма звязаны першыя музычныя ўражанні Міхала Клеафаса, дзе яго дзядзька Міхал Казімір Агінскі ўтрымліваў свой знакаміты на ўсю Еўропу тэатр, дзе ставілі на сцэне лепшыя оперы і балеты таго часу.

І зараз у Слоніме існуе вуліца Агінскага, а «Паланэз» між іншым ёсць, можна сказаць, неафіцыйны гімн нашага мейсца (таксама існуе прышпільны фэст пад назвай «Паланэз» і нават ёсць рэстарацыя з гэтай назвай, але гэта крыху іншыя гісторыі).

І мы выправіліся паглядзець, чым зараз жыве слонімская вуліца Агінскага.

І хоць слонімская вуліца Агінскага знаходзіцца ў самым цэнтры горада, гэта такая сапраўдная вёсачка ў райцэнтры, дзе вельмі спакойна. На вуліцы няма асфальту, а каля платоў хат бегаюць па зялёнай траве куркі ды коцікі. А шырокія кроны і галіны дрэваў робяць з некаторых месцаў  амаль нябачным гарадскі парк, што робіць гэта яшчэ больш падобным на вёску. Таксама трэба зазначыць, што ў дзённы час вуліца вельмі бязлюдная, за больш чым паўгадзіны блукання па вуліцы мы ўбачылі толькі дзвюх сталых кабет, адна з іх катэгарычна не захацела фатаграфавацца і адказала пра Агінскага так:
— Я знаю, што гэта вуліца Агінскага, знаю хто такі быў Агінскі, але адказваць Вам няма часу, — адказала жанчына і пакрочыла хутчэй наперад.

Пасля гэтага нам і самім патрэбна было пакрочыць хутчэй, бо пачаўся дождж, адразу дробненькі, а потым моцны, які праўда прайшоў усяго за некалькі хвілін, заззяла сонейка, і на гарызонце з`явілася сталая кабета з рыдлёўкай у руках.

— Мяне завуць Смокат Клаўдзія Ануфрыеўна, мне 80 гадоў. Я сама з Опернай вуліцы, а тут на Агінскага каля чыгуначнага моста мой агарод, там я зараз бульбу капала, ой надта стамілася.

— А Вы, як сланімчанка, ведаеце хто такі быў Агінскі?

— Ведаеце, не пры маёй памяці былі тут Агінскія. Тамака, дзе зараз «хуткая дапамога», там быў дом Агінскіх. Але потым раскідалі гэтую цэглу, раскідалі пры камуністах, а хто ж болей…

— А Вы ведаеце, што сёння дзень народзінаў славутага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага?

— А Пярун яго ведае, адкуль я магу знаць?

— А чаму Вы, Клаўдзія Ануфрыеўна, успамінаеце язычніцкага бога Пяруна?

— Мы па-свойму гаворым, як раней навучылі.

— А чым Вы цікавіцеся, Клаўдзія Ануфрыеўна?

— Ну як чым, агародам (смяецца), таксама серыялы люблю паглядзець, але ж рэкламы шмат, усё нешта рэкламуюць, вось напрыклад абутак, навошта яны рэкламуюць, што абутку няма?

— Клаўдзія Ануфрыеўна, а ці Вы ў маладосці ведалі, хто такі Міхал Агінскі?

— Не, адкуль мне было ведаць, ведала толькі што былі такія людзі Агінскія.

На гэтым мы і развіталіся са спадарыняй  Клаўдзіяй Ануфрыеўнай, якая на Агінскага капае бульбу. І тут зноў пайшоў дробненькі дожджык, і трэба было хутчэй хавацца. А вуліца Агінскага як жыла спакойна, так і працягвае…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание