Наверх
Слоним
пасмурно
7 °C
Зельва
пасмурно
7 °C
Волковыск
пасмурно
8 °C
Мосты
пасмурно
8 °C
Дятлово
пасмурно
8 °C
Барановичи
пасмурно
8 °C
EUR 2.2768
USD 2.0511
RUB(100) 3.1859
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Чым займаюцца мастаўчане ў вольны час восенню?

27 сентября 2018 12:14
Поделиться:
Восень павольна захоплівае ў лета свае пазіцыі. Сапраўдная восень надышла і ў Мастах.


Мы выйшлі прайсціся па адной з вуліц, якая носіць стандартную для Беларусі назву В. І. Леніна, якая цягнецца ад цэнтра горада. Па гэтай вуліцы знаходзіцца ў асноўным прыватны сектар, і мінакоў па гэтай вуліцы ходзіць у восеньскі вечар няшмат. Чым тады займаюцца мастоўцы ў восеньскі вечар? Высветлілі мы гэта ў нешматлікіх мінакоў. Першай, каго мы заўважылі, аказалася мастаўчанка Людміла Мікалаеўна, якая ішла па справах разам з дачкой:

— На лецішча мы ідзем, збіраць яблыкі. Вось галоўная наша забава тут восенню (смяецца). Тым больш ураджай яблык у гэтым годзе вельмі добры.
Далей, ідучы па вуліцы, было заўважана шмат прыватных крамаў, і ў адным з вокнаў надта прывабілі ўвагу два анёлкі.

Тут на шляху сустрэўся малады хлопец, які назваўся Дзімам, і коратка адказаў на пытанне:

— У асноўным хаджу ў спартовую залу восенню па вечарах. Ды і раз на два тыдні ў нас праводзіцца паб-квіз «Архімед-паці», туды яшчэ завітваю.

Яшчэ адной асаблівасцю вуліцы В. І. Леніна ў Мастах з`яўляецца тое, што па тратуарах вельмі старанна і па правілах дарожнага руху ездзяць шмат раварыстаў, быццам мы не ў Мастах, а ў нейкай Галандыі (самы папулярны від транспарту ў Галандыі менавіта ровар). На ровары ехаў і адзін пажылы спадар, які назваўся Уладзімірам, але не надта хацеў фатаграфавацца. Затое распавёў пра маліну, і нават пачаставаў ёю:

— Ну якое тут можа быць, вядома ж агарод. Бачыце, маліны восеньскай назбіраў. Гэта маліна ўжо садовая восеньская рэмантантная. Яна, вядома ж, не такога смаку як лясная, але ж таксама карысная і смачная.

Тут ужо рэзка пачало хмурыцца, а сабакі надта брахаць, і трэба было хавацца ад надыходзячага дажджу.

Падагульніла вынікі нашай апытанкі  жанчына, якая надта спяшалася таксама схавацца ад дажджу:

— Восенню ў Мастах у асноўным па вечарах знаходжуся дома. Тым больш працую ў банку, з работы прыходжу позна.

І тут пачаўся сапраўдны восеньскі дождж, а гэта значыць трэба хаваць фотаапараты…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание