Наверх
Слоним
пасмурно
8 °C
Зельва
пасмурно
8 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
4 °C
Мосты
облачно с прояснениями
4 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
4 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
8 °C
EUR 2.4065
USD 2.2246
RUB(100) 3.4189
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

На Слонімшчыне зачыняюць сем вясковых лазняў

28 сентября 2018 11:40
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

Сёлета з 11 кастрычніка зачыняюцца лазні ў вёсках Вострава, Сялявічы, Васілевічы, Мыслава, Партызанаў, Новадзявяткавічы і Сурынка. Застаюцца працаваць лазні толькі ў Дзеравянчыцах, Касцянях, Сянькоўшчыне, Міжэвічах і два разы на тыдзень — у Жыровічах.

Навіна ў Востраве
Пра тое, што лазню ў родным Востраве збіраюцца закрыць, аўтар гэтых радкоў даведаўся яшчэ 8 верасня, калі прыйшоў туды вечарам памыцца.

— Што будзем рабіць?.. Патрэбна пісаць ва ўсе інстанцыі з патрабаваннем захаваць лазню ў нашай вёсцы. Тут лазню патрэбна пакінуць хаця б таму, што Вострава знаходзіцца на мяжы Гродзенскай і Брэс­цкай абласцей…, — шукалі землякі аргументы, якія б маглі пачуць улады і раённая ЖКГ, каб захаваць у вёсцы лазню. Толькі мала ўжо хто верыў, што ў гэтай справе дапамогуць нейкія аргументы на карысць людзей.

— Тут пішы, ні пішы — усё адно лазню закрыюць. У ЖКГ цяпер аптымізуюць гаспадарку, на ўсім эканомяць і на нашых заробках таксама, а лазня прыбытку не дае — адны страты, — песімістычна заўважыў аматар парылкі Сяргей з Вострава, які працуе ў ЖКГ.

— Не можа быць, каб такую лазню закрылі! — не пагаджаўся з ім гарадскі пенсіянер, які, аднак, стала наведвае востраўскую лазню, прыязджаючы сюды на дачу… Потым землякі абмяркоўвалі абяцанне камунальнікаў падвозіць аматараў парылкі з Вострава ў лазню да суседзяў і выказвалі недавер такому абяцанню. Толькі на той момант ніхто яшчэ не ведаў, што падвозіць іх плануюць не ў суседнія Міжэвічы, а ў Касцяні, без малога, за 25 км ад Вострава.

У суботу, 22 верасня, у Востраве збіралі подпісы за захаванне лазні. Аўтар гэтых радкоў падпісаўся 36-м.

Хто плаціў і плаціць за лазню
Як мы ўжо пісалі раней, прычынай закрыцця вясковых лазняў называюцца вялікія выдаткі на іх утрыманне. У 2016 годзе ў Беларусі адмянілі дзяржаўныя датацыі на ўтрыманне лазняў, пасля чаго былі павялічаны кошты на квіткі. Аднак і пасля падаражання з 1 рубля 20 капеек да 3 рублёў у вясковых лазнях наведвальнікі не кампенсу­юць выдаткі на іх утрыманне, бо мыцца ходзіць не шмат людзей.

— Страты вясковыя лазні даюць аграмадныя і пасля падаражання квіткоў — да мільярда рублёў за год. Трэба заплаціць заробак персаналу, купіць дровы, заплаціць за электраэнергію, за ваду. Людзі не кампенсуюць і палову выдаткаў. Да 2016 года страты пакрываліся з мясцовага бюджэту, а цяпер яны кладуцца на нас, на ЖКГ. Мы шукалі і прадпрымальнікаў, і арганізацыі, каб узялі нашы лазні ў арэнду, але ніхто не пажадаў гэтым займацца, — расказаў у размове з карэспандэнтам «ГС» начальнік участка лазневай гаспадаркі Слонімскага ГУП ЖКГ Алег Клімовіч.

Плануецца пасля закрыцця
Пасля закрыцця лазняў у названых вёсках, Слонімскае ГУП ЖКГ плануе два разы на месяц падвозіць мясцовых аматараў папарыцца ў лазні суседзяў сваім транспартам. Ужо распрацаваны маршрут падвозу. Так жыхароў Васілевіч плануецца вазіць мыцца ў Сянькоўшчыну, жыхароў Партызанаўкі, Новадзявяткавіч і Сурынкі — у Дзеравянчыцы, а вяскоўцаў з Сялявіч, Мыслава і Вострава — у Касцяні.

Карэспандэнт «ГС» пацікавіўся ў вядучага спецыяліста па ідэалагічнай працы Слонімскага ГУП ЖКГ Ірыны Варывончык, якім транспартам камунальнікі плануюць падвозіць вяскоўцаў у лазні, і чаму распрацаваны менавіта такі маршрут.

— У нас ёсць аўтобус. Хутчэй за ўсё на ім і будзе арганізаваны падвоз людзей. Канчаткова пытанне з падвозам вырашыцца на нашым транспартным участку. Што да маршруту, то ў раёне працу­юць толькі тры лазні, дзе ёсць і мужчынскае, і жаночае аддзяленні, з улікам гэтага і распрацоўваўся маршрут падвозу. Ці захочуць ехаць людзі мыцца, напрыклад, за 15 км з Васілевіч у Сянькоўшчыну? — гэта ўжо іншае пытанне, — патлумачыла Ірына Мікалаеўна.

— Скажыце, пасля закрыцця лазняў у сямі вёсках, ці не плануеце падняць кошты за паслугі лазні ў вёсках, дзе яны яшчэ працуюць, а таксама ў горадзе?

— Не, паднімаць кошты за паслугі лазні ні ў горадзе, ні ў вёсках не плануецца, — запэўніла вядучы ідэолаг Слонімскага ГУП ЖКГ.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание