Слоним
weather
9
Зельва
weather
9
Волковыск
weather
18
Мосты
weather
18
Дятлово
weather
18
Барановичи
weather
12
EUR 2.4365
USD 2.1066
RUB(100) 3.221
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Да Мастоў не даплылі — добрым намерам перашкодзіла надвор`е

1 октября 2018 14:32
169
Поделиться:

На плытах па Нёмане

Грамадскія актывісты з Бярозаўкі, што на Лідчыне, 21 верасня на двух плытах распачалі сплаў па Нёману. Гэтая акцыя была прысвечана 100-годдзю БНР.

Бярозаўскія плытагоны майструюць плыт

Яна мела на мэце папулярызацыю нашае гісторыі сярод насельніцтва. Запланаваны маршрут складаў болей за 100 кіламетраў. Большая частка яго праходзіла па Мастоўшчыне. Сплаўшчыкі мелі намер спыніцца ў Мастах, Дубна і Лунна. Канцавым пунктам экспедыцыі прызначана вёска Мінявічы, дзе на беразе Нёмана знаходзіцца магіла паўстанцаў 1863 года.

Узначальваў сплаў, як і падрыхтоўку да яго, Вітольд Ашурак. Аднак добрай справе не паспрыяла надвор`е. Непагадзь, якая ў той час прынесла пэщныя перашкоды, змусіла арганізатараў спыніць экспедыцыю на палове маршруту. Былі пройдзены ў Лідскім і Шчучынскім раёнах наступныя мястэчкі: Беліца, Пескаўцы, Моцевічы, Орля. Сплаў быў спынены на мяжы Мастоўскага і Шчучынскага раёнаў. Падчас тэлефоннай размовы Вітольд Ашурак пацвердзіў цвёрды намер прайсці гэты маршрут у наступным годзе.
Падобныя вандроўкі бярозаўцы здзяйсняюць штогод.

Фота «Радыё  Рацыя» і з архіва аўтара

Scroll Up