Платное объявление

Comments

Платное поздравление

Слоним
weather
-2
Зельва
weather
-2
Волковыск
weather
-2
Мосты
weather
-2
Дятлово
weather
-2
Барановичи
weather
-3
EUR 2.4501
USD 2.1499
RUB(100) 3.2409
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Мастак Руслан Вашкевіч запрашае на лекцыю ў Гродна

2 октября 2018 10:34
79
Поделиться:

Вуліца імя Кірава ў Гродне

4 кастрычніка ў 18:00 у Гродне ў цэнтры гарадскога жыцця адбудзецца адкрытая лекцыя «Выклік і непадпарадкаванне» мастака Руслана Вашкевіча і арт-ідэолага Аліны Саўчанка.

У назве лекцыі закадаваны шлях, якога няўхільна прытрымліваюцца ў сваёй творчасці вядомы ў Беларусі і за яе межамі мастак Руслан Вашкевіч і арт-ідэолаг Аліна Саўчанка. Гродна стане трэцім беларускім горадам, куды прыедуць з лекцыяй аўтары.

Як фармаваць мастацкае выказванне ў адсутнасці сацыяльнага голаду на мастацтва? Як мастаку заставацца жывым, калі галоўным выклікам часу з`яўляецца адсутнасць выкліку? Як змагацца за будучыню, не маючы пераканаўчага цяперашняга?

Выкарыстоўваючы фармат асабістай сустрэчы, аўтары лекцыі гатовы падрабязна расказаць пра свае радыкальныя метады і наступальныя тактыкі на прыкладзе апошніх праектаў («Радыус Нуля», «Не гледзячы ні на што», «Культпралёт», «Перамога над сонцам», «Паўночны палігон», «Праходзь міма») і ўчынкаў цяперашняга часу.

Смелыя футуролагі ад сучаснага мастацтва, аўтары маюць намер падзяліцца ўнікальным вопытам супраціўлення на арт-полі, праявіць сваё канструктыўнае «тут і зараз» і прапанаваць свой маршрут у будучыню.

Лекцыя адбудзецца ў цэнтры гарадскога жыцця па адрасе: г. Гродна, вул. Кірава, 3.

Обратите внимание
Scroll Up