Слоним
weather
9
Зельва
weather
9
Волковыск
weather
18
Мосты
weather
18
Дятлово
weather
18
Барановичи
weather
12
EUR 2.4365
USD 2.1066
RUB(100) 3.221
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Пазнай сябе на фота

3 октября 2018 9:00
509
Поделиться:

Пачатак навучальнага года ў адной са школ Слоніма, 90-я гады ХХ ст.

Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-000, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30.

Рабочыя КПЗ каля адной з машын прадпрыемства, 80-я гады ХХ ст.

Першай на здымак работнікаў КПЗ, надрукаваны ў мінулым нумары газеты, адгукнулася наша чытачка Таццяна Захаранка.

— У цэнтры на здымку ўсміхаецца машыніст Іосіф Скарупіч, за ім злева стаяць Аля Міхайлаўна Ляўкевіч і Любоў Плахцінская. Крайняя справа ўсміхаецца Людміла Русак, — распавяла Таццяна.

Яшчэ адна наша чытачка, Алена Каліноўская, назвала ўсіх пералічаных герояў фотаздымка і дадала, што ззаду справа ўсміхаецца мужчына па прозвішчы Кісель.

Таксама Тамара Кралівец па­тэлефанавала ў рэдакцыю і пералічыла ўсіх герояў фота, акрамя Кісяля.

Жыхарка Слоніма Ніна Васіленка пазнала на здымку сябра сям`і Іосіфа Скарупіча.

А вось Ніна Манкевіч са спазненнем адгукнулася на здымак слонімскіх ветэранаў, надрукаваны ў № 37 «ГС». Ніна Іванаўна пазнала на тым здымку былога дырэктара Слонімскага быткамбіната Аляксея Аляксеевіча Капейкіна.

У нядзелю, 7 кастрычніка, у Слонімскім драмтэатры для дарослых пакажуць спектакль «Курыца», на які запрашальныя квіткі на дзве персоны атрыма­юць нашы чытачы Таццяна Захаранка, Алена Каліноўская, Тамара Кралівец, Ніна Васіленка і Андрэй Юхімук. Пачынаецца паказ у 17.00.

Фота з архіва «ГС»

Scroll Up