Слоним
weather
6
Зельва
weather
6
Волковыск
weather
17
Мосты
weather
5
Дятлово
weather
5
Барановичи
weather
8
EUR 2.4365
USD 2.1066
RUB(100) 3.221
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Пасля прэзентацыі гарэлкі зрабілі выходны дзень

4 октября 2018 12:43
195
Поделиться:

Указальнік на краму ў Мастах

У мінулую суботу ў Мастах адбылося адкрыццё фірмовай крамы мінскага гарэлачнага завода «Крышталь». Першыя наведвальнікі дэгуставалі напоі сталічнага прадпрыемства.

Крама арандуе памяшканне ў раённым Доме быту. У будынку, дзе павінны аказвацца мастаўлянам бытавыя паслугі, засталася адна цырульня. Усе астатнія памяшканні здадзены ў арэнду.

На наступны дзень у краме быў вымушаны выходны дзень. Справа ўся ў тым, што рашэннем Мастоўскага райвыканкама ў апошні дзень месяца забаронены продаж алкагольных напояў. Масты, бадай што, адзіны раён не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы, дзе законным шляхам уведзены дзень цвярозасці.

Падобнае змаганне за здаровы лад жыцця распачаў Юрый Валяваты, які два гады таму назад заняў пасаду старшыні райвыканкама. Напачатку ён, наведваючы прадпрыемствы, не прамінаў заглянуць у асабістыя тумбачкі рабочых у пошуках шклатары. А пасля было прынятае рашэнне, што кожная пятніца месяца — дзень цвярозасці. Аднак потым пятніцу памянялі на нядзелю.

P.S. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся цягам сутак адмяніць абмежаванні продажу алкаголю ў гандлёвай сетцы ў начны час з 23.00 да 07.00, якія былі ўведзены як эксперымент у Мінску і месцамі на раённым узроўні ў розных рэгіёнах краіны. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

Scroll Up