Слоним
weather
6
Зельва
weather
6
Волковыск
weather
17
Мосты
weather
5
Дятлово
weather
5
Барановичи
weather
8
EUR 2.4365
USD 2.1066
RUB(100) 3.221
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Генерал Яўген Леашэня вяртаецца на малую радзіму

7 октября 2018 10:29
455
Поделиться:

Прыпынак на вуліцы Леашэні ў Слоніме

Зрабіць аўтобусны прыпынак «Вуліца Яўгена Леашэні» ў слонімскім мікрараёне Альбярцін арт-аб`ектам, якому пакуль няма аналагаў у нашым горадзе (а магчыма, не толькі ў ім), бяруцца мясцовыя мастакі Яўген і Алег Івановы.

Святлана Бушчык

Ідэя зрабіць такі арт-аб`ект у Слоніме прыйшла ў галаву Святлане Бушчык, якая ўжо год жыве з мужам-мастаком Міколам Бушчыкам у Альбярціне. Святлана з`яўляецца аўтарам праекта рэалізацыі гэтай задумы.

Карэспандэнт «ГС» паразмаўляў са Святланай Бушчык пра ўзнікненне ідэі такога незвычайнага вяртання савецкага генерала Яўгена Леашэні ў яго родны Альбярцін і яе рэалізацыю.

Сметніцы каля прынынку на вуліцы Леашэні

— Святлана, раскажыце, як у Вас узнікла ідэя стварэння праекта «Яўген Леашэня: вяртанне на малую радзіму», хто ўваходзіць у Вашу ініцыятыўную групу і хто партнёры па рэалізацыі праекта?

— Ідэяй-натхніцелькай стаў верш беларускай паэткі Эдзі Агняцвет «Лісты Яўгена Леашэні». Калі ж бліжэй да альбярцінскіх рэалій… Я ўжо год жыву ў Альбярціне і амаль кожны дзень хаджу каля гэтага не вельмі прывабнага на выгляд прыпынку гарадскога аўтобуса «Вул. Я. Леашэні». І ў мяне ўзнікла ідэя зрабіць з цаглянай пабудовы ўтылітарнага прызначэння штосьці прыгожае, што б распавядала пра чалавека, імем якога названы вуліца і завулак у нашым горадзе. Пры гэтым новы аб`ект павінен арганічна ўпісацца ў гарадское асяроддзе, аздобіць і разнастаіць яго. Другое — паслужыць мэце мемарыялізацыі асобы ганаровага грамадзяніна горада Слоніма Яўгена Леашэні (бо на вуліцы яго імя няма ні мемарыяльнай дошкі, ні якіхсьці іншых знакаў ушанавання памяці). Трэцяя мэта — асветніцкая: далёка не ўсе альбярцінцы ведаюць, хто такі Яўген Леашэня і чаму яго імем названая былая вуліца пасёлка Слонімская. І чацвёртая мэта — аб`яднанне грамадзянскай супольнасці жыхароў месца, інспірацыя іх мясцовых ініцыятыў і (больш глабальна) патрыятычнае выхаванне нашага грамадства. Я падзялілася ідэяй ператварэння прыпынку ў арт-аб`ект з мастакамі-братамі Яўгенам і Алегам Івановымі. Яны яе падтрымалі і выказалі гатоўнасць і жаданне рэалізаваць, бо генерал-лейтэнант інжынерных войскаў Яўген Леашэня — гэта іх сваяк. Вырашылі, што пасля рамонту на сцяне прыпынку будзе створана мастацкае пано, прысвечанае асобе Леашэні, яго ролі ў вызваленні Слоніма і наогул Беларусі падчас Другой сусветнай вайны. Івановы бяруцца стварыць такое пано. Я ўзяла на сябе абавязкі каардынатара праекта. Пасля абмеркавання з мастакамі я выклала на паперы праект рэалізацыі нашай задумы і звярнулася па яго падтрымку да мясцовых уладаў. Намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Кот ухваліў наш праект, падтрымала яго ідэю і начальнік аддзела культуры Галіна Данільчык. А дырэктар Слонімскага ГУП ЖКГ Алег Конан паабяцаў падтрымку ў рамонце і аздабленні прыпынку.

Яўген Леашэня

Даведка
Яўген Варфаламеевіч Леашэня (1900 – 1981) — ураджэнец Альбярціна, генерал-лейтэнант інжынерных войскаў СССР, удзельнік вызвалення Беларусі і Слонімшчыны ад немцаў падчас Другой сусветнай вайны.

— То можна лічыць, што мясцовыя ўлады сталі партнёрамі Вашай ініцыятыўнай групы ў гэтай справе?

— Так. Улады падтрымалі нашу ініцыятыву.

— А якія яшчэ ёсць партнёры ў Вашага праекта?

— Мы спадзяемся, што з раённага бюджэту будуць выдаткаваны грошы на канкрэтныя рамонтна-будаўнічыя работы: у ЖКГ ужо рыхтуюць каштарысную дакументацыю. Таксама я адправіла заяўку на фінансавую падтрымку партнёрам з праекта Social Weekend (сацыяльны ўікенд) у Мінск, якія падтрымліваюць падобныя ініцыятывы. Яны сёлета разгледзяць нашу заяўку і, спадзяюся, падтрымаюць праект, а ў наступным годзе ўжо будзе фінансаванне.

— Дык у якія тэрміны стары аўтобусны прыпынак у Альбярціне ператворыцца ў твор гарадскога мастацтва?

— Цяпер, напэўна, яшчэ рана казаць пра гэта. Хутчэй за ўсё прыпынак будзе абноўлены ў наступным годзе. Але калі ў бюджэце цяпер знойдуцца сродкі, то, магчыма, мы скончым працу яшчэ да канца гэтага года — Года малой радзімы ў Беларусі.

Фота з архіва Святланы Бушчык

Scroll Up