Слоним
weather
6
Зельва
weather
6
Волковыск
weather
5
Мосты
weather
5
Дятлово
weather
5
Барановичи
weather
5
EUR 2.4365
USD 2.1066
RUB(100) 3.221
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Грамадскую прыбіральню ў Слоніме зрабілі платнай і абмежавалі гадзіны яе працы

9 октября 2018 12:31
385
Поделиться:

Грамадская прыбіральня ў цэнтры Слоніма

З 1 верасня сёлета наведванне грамадскай прыбіральні ГУП ЖКГ каля цэнтральнага рынка ў Слоніме каштуе 20 капеек.

Аднак плата не адзінае новаўвядзенне з пачаткам восені. Цяпер прыбіральня працуе з 9.00 да 14.00 у аўторак і з 9.00 да 16.00 з серады па нядзелю. У панядзелак — выхадны.

— Зрабілі прыбіральню платнай — хай сабе, 20 капеек — невялікія грошы. Але куды, скажыце, схадзіць чалавеку, які апынуўся ў цэнтры Слоніма, па патрэбе пасля 14 гадзін у аўторак і пасля 16 у іншыя дні? Я ўжо не кажу пра панядзелак, калі ў прыбіральні выхадны. Была бясплатнай, то працавала да 22 гадзін, а цяпер платная — толькі да 16! То зрабілі б ужо, каб у дзве змены працавала прыбіральня ў Слоніме, — выказалася наконт зменаў у працы слонімскай грамадскай прыбіральні наша чытачка Ганна Барысаўна. Па словах жанчыны, ёй з сяброўкай аднойчы прыйшлося прасіцца ў прыбіральню ў адной са слонімскіх крамаў.

Яшчэ ў больш цікавым становішчы апынуліся гандляры на рынку, якія прыязджаюць гандляваць задоўга да 9 гадзін, калі адчыняецца прыбіральня. Дзе яны пры неабходнасці ў гэты час спраўляюць натуральную патрэбу, застаецца загадкай.

У размове з карэспандэнтам «ГС» прыбіральшчыца і касір у платнай прыбіральні сказала, што ў будні выручка з прыбіральні за дзень складае да 30 і болей рублёў, а ў выхадныя, бывала, што і больш за 100 рублёў збіралася. Жанчына працуе адна на мужчынскае і жаночае аддзяленні. На пытанне, ці патрэбна, на яе меркаванне, падоўжыць працу прыбіральні, адказала, што для людзей проста неабходна другая змена.

На пытанні, ці не плануюць у дырэкцыі Слонімскага ГУП ЖКГ зрабіць працу адзінай грамадскай прыбіральні ў цэнтры горада ў дзве змены і чаму прыбіральню зрабілі платнай, галоўны спецыяліст прадпрыемства па ідэалагічнай рабоце Ірына Варывончык у тэлефоннай размове з карэспандэнтам «ГС» паабяцала адказаць у электронным лісце ў рэдакцыю.

Пытанні пасланыя.

Scroll Up