Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
-1 °C
Зельва
облачно с прояснениями
-1 °C
Волковыск
пасмурно
1 °C
Мосты
пасмурно
1 °C
Дятлово
пасмурно
1 °C
Барановичи
переменная облачность
-1 °C
EUR 2.345
USD 2.1156
RUB(100) 3.4188
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Гэтай восенню плануюць зарыбіць Зэльвенскае вадасховішча

10 октября 2018 12:00
Поделиться:

Зарыбленне. Фота rgooboor.by

Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў у кастрычніку-лістападзе плануе зарыбіць 11 вадаёмаў краіны, у тым ліку Зэльвенскае вадасховішча.

Фота rgooboor.by

За кошт сродкаў, атрыманых ад выплаты членскіх унёскаў рыбаловаў-аматараў, таварыства гэтай восенню правяло зарыбленне вадаёма Вялута ў Лунінецкім раёне і Свіднае ў Лельчыцкім раёне. У вадасховішча Вялута было выпушчана звыш 5 тысяч экзэмпляраў шчупака, а ў Свіднае — звыш 11 тысяч экзэмпляраў шчупака і карася. 

Мерапрыемствы па зарыбленні, як адзначаюць у Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў, накіраваны на ўзнаўленне рыбных запасаў, паляпшэнне відавога складу іхтыяфауны вадаёмаў, а таксама на задавальненне патрэб у бясплатным аматарскім рыбалоўстве.

БТПР з 2014 года правяло зарыбленне больш за 50 сацыяльна значных вадаёмаў краіны. Штогод у вадаёмы засяляецца каля 30 тон, ці звыш 100 тысяч экзэмпляраў розных відаў рыбы: шчупака, сома, ліня, карпа, белага амура і іншых.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание