Слоним
weather
4
Зельва
weather
4
Волковыск
weather
12
Мосты
weather
11
Дятлово
weather
11
Барановичи
weather
7
EUR 2.4197
USD 2.0988
RUB(100) 3.2132
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

«Мастоўдрэў»: пераможныя рэляцыі і рэчаіснасць

11 октября 2018 12:58
148
Поделиться:

Сяргей Асосаў

За мінулы год рэнтабельнасць прадпрыемства склала болей за 17%. «Мастоўдрэў» прызнаны лепшым прадпрыемствам рэспублікі ў галіне дрэваапрацоўкі. Кіраўнік прадпрыемства Сяргей Асосаў стаў лаўрэатам конкурсу «Чалавек справы – 2018» у намінацыі «За актыўнае прыцягненне і выкарыстанне інвестыцый».

У інтэрв`ю «Гродзенскай праўдзе» ён распавядаў пра поспехі і планы. Прадпрыемства і ў гэтым годзе займае лідуючыя пазіцыі сярод рэспубліканскіх прадпрыемстваў у галіне лесаапрацоўкі. Распрацаваны праект лесапільнага цэха, які быў зачынены пры дырэктарстве Сяргея Барысавіча. У фанерным цэху будзе ўстаноўлены японскі прэс для склейвання дыхты (фанеры). Рэканструкцыя аблегчыць працу 150 чалавекам. Падобна, гэтыя людзі будуць скарочаны.

На прадпрыемства паступілі новыя лесавозы, але яны працуюць у Віцебскай вобласці вахтавым метадам і падвозяць лес да бліжэйшай чыгуначнай станцыі, адкуль ён дастаўляецца на прадпрыемства вагонамі.

Лесу сапраўды шмат. Яго няма дзе складзіраваць, і таму яго ўкладваюць штабялямі проста на тэрыторыі прадпрыемства. На экспарт ідзе 95% прадукцыі: у Польшчу, Літву, Чэхію, Германію, Турцыю, Азербайджан і іншыя краіны. Адкрыты гандлёвы дом у Варшаве.

На прадпрыемстве ўстаноўлена абсталяванне нямецкіх, швейцарскіх, італьянскіх і японскіх фірмаў.

Усё гэта добра, але апошнім часам мастаўляне самі сабе сапсавалі рэпутацыю якасцю. Прадпрыемства атрымала рэкламацыі на 14 вагонаў пастаўленай прадукцыі. Выхад адзін: ці плаціць штрафныя санкцыі, ці су­дзіцца.

Даведка
У 2017 годзе ААТ «Мастоўдрэў» адзначыла 90-годдзе са дня свайго заснавання. У 1927 годзе браты Канапацкія на правабярэжжы Нёмана, дзе ў яго ўпадае рэчка Зяльвянка, пабудавалі фабрыку па вырабе авіяцыйнай дыхты, якая пастаўлялася нават у Аргенціну. Юбілей прайшоў шумна. На ім прысутнічалі прадстаўнікі дзяржаўнага кіраўніцтва высокага ўзроўню, нават цяперашні прэм`ер-міністр Сяргей Румас, у той час кіраўнік Банка развіцця РБ, які прафінансаваў рэканструкцыю прадпрыемства. Рэканструкцыя «Мастоўдрэва», як усіх прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі Беларусі, доўжылася больш за пяць гадоў. За гэты час генеральны дырэктар Сяргей Асосаў не аднойчы пабываў у мастоўскай лякарні з выпадку экстрэмальнай сітуацыі на працы. Хадзілі чуткі, што ён неўзабаве пойдзе на пенсію па стане здароўя. Аднак усё абышлося як лепш. Рэканструкцыя хоць і са спазненнем, але завяршылася паспяхова. Цяпер на прадпрыемстве працуе 1700 чалавек, хоць калісьці тут працавала 4000.

фота: grodnonews.by

Обратите внимание
Scroll Up