Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
11 °C
Зельва
облачно с прояснениями
11 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
11 °C
Мосты
переменная облачность
11 °C
Дятлово
переменная облачность
11 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
10 °C
EUR 3.0216
USD 2.5466
RUB(100) 3.3052
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімская каўбаса адправіцца ў Шанхай

11 октября 2018 15:32
Поделиться:

Илюстрацыйнае фота. Фота pixabay.com

Слонімскі мясакамбінат увайшоў у лік сямі прадпрыемстваў Гродзеншчыны, якія прымуць удзел у першай Міжнароднай выставе імпартных тавараў і паслуг China International Import Expo.

Выстава будзе праходзіць з 5 да 10 лістапада ў Шанхаі.

Сваю прадукцыю, акрамя слонімскіх мясаперапрацоўшчыкаў, у рамках нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь пакажуць Гродзенскі і Ашмянскі мясакамбінаты, Ваўкавыскае ААТ «Беллакт», Лідскі малочна-кансервавы камбінат, ААТ «Малочны Свет» і малочная кампанія «Навагрудскія дары», паведаміла «Гродзенскай праўдзе» начальнік аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі Гродзенскага аблвыканкама Святлана Прусакова. Гродзенскія прадпрыемствы правядуць дэгустацыю мясной і малочнай прадукцыі.

Выстава будзе садзейнічаць прасоўванню тавараў на рынкі Кітая і Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі.

На новы замежны рынак — у Кітай — сваю прадукцыю сёлета ўжо рэалізаваў Слонімскі кардонна-папяровы завод «Альбярцін».

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание