Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
13 °C
Зельва
облачно с прояснениями
13 °C
Волковыск
переменная облачность
13 °C
Мосты
переменная облачность
14 °C
Дятлово
переменная облачность
14 °C
Барановичи
переменная облачность
12 °C
EUR 2.6772
USD 2.41
RUB(100) 3.4096
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Дзе цяпер «нельга» маліцца вернікам РПЦ і што за гэта будзе

16 октября 2018 15:54
Поделиться:
​Прадстаўнік РПЦ назваў сьпіс месцаў, за малітвы ў якіх цяпер могуць нават адлучыць ад царквы.

На наступны дзень па абвяшчэньні разрыву Расейскай праваслаўнай царквы з Канстантынопальскай прадстаўнік РПЦ назваў «Інтэрфаксу» сьпіс месцаў, дзе праваслаўным Маскоўскага патрыярхату забаронена маліцца.

Паводле сакратара Аддзелу замежных царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату протаярэя Ігара Якімчука, гэта наступныя храмы Канстантынопальскага патрыярхату на папулярных турыстычных напрамках:

  • у турэцкім Стамбуле (колішні Канстантынопаль);
  • у турэцкай Анталіі;
  • на грэцкім Крыце;
  • на грэцкім Родасе і іншых астравах архіпэлягу Дадэканэс;
  • у манастырах на грэцкім Афоне.

Якімчук адзначыў, што на Афон «адпачываць ня езьдзяць» (больш за тое, у манастырскі комплекс не пускаюць жанчынаў).

Гэта ня ўсе храмы Канстантынопальскага патрыярхату. Па ўсёй Турэччыне больш за сем дзясяткаў прыходаў, больш за сотню цэркваў на поўначы Грэцыі і грэцкіх астравах на ўсходзе.

Акрамя таго, у юрысдыкцыі Канстантынопалю знаходзяцца не згаданыя РПЦ Фінляндзкая і Эстонская аўтаномныя праваслаўныя цэрквы, сотні праваслаўных прыходаў у Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы, сотні храмаў у НямеччынеІрляндыі і Вялікай Брытаніі, дзясяткі прыходаў у БэльгііІталііФранцыі і іншых краінах Эўропы, нават праваслаўныя храмы Аўстраліі. Што з наведваньнем усіх гэтых храмаў, Якімчук не растлумачыў.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание