Платное объявление

Comments

Платное поздравление

Слоним
weather
7
Зельва
weather
7
Волковыск
weather
8
Мосты
weather
8
Дятлово
weather
8
Барановичи
weather
8
EUR 2.4102
USD 2.1449
RUB(100) 3.169
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Пазнай сябе на фота

17 октября 2018 9:05
567
Поделиться:

Слонімскія электрыкі

Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-000, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30.

Рабочыя Слонімскага АРЗ стаяць каля піўбара «Вясна» насупраць гасцініцы «Шчара» (цяпер на тым месцы пабудаваны Спаса-Праабражэнскі сабор). Восень 1983 года

На фотаздымак 1983 года рабочых АРЗ каля піўбара «Вясна», надрукаваны ў мінулым нумары газеты, першым адгукнуўся слонімец Валянцін Ахраловіч.

— Я 40 гадоў адпрацаваў на Слонімскім аўтарамонтным заводзе, таму ведаю гэтых хлопцаў на здымку. Першы тут стаіць з барадой Аляксей Галавач, другі — Анатоль Аляб`еў, які ўжо памёр, трэці — Мікалай Скок і чацвёрты — Аляксандр Табункін. Усе яны працавалі ў маторным цэху, — расказаў Валянцін Георгіевіч.

На гэты фотаздымак адгукнуўся таксама слонімец Аляксандр Юшкевіч, які сказаў, што мужчына з барадой на здымку — гэта мастак Аляксандр Леашкевіч, які цяпер жыве ў Мінску. А вось слонімец Аляксандр Лявішчанка, які адпрацаваў на АРЗ 28 гадоў, сказаў, што першы з барадой мужчына на здымку, хутчэй за ўсё, не з іх завода. Аляксандр пазнаў Анатоля Аляб`ева, Мікалая Скока і Аляксандра Табункіна.

Яшчэ адна наша чытачка, Таццяна Грыневіч, пазнала жанчын на фотаздымку, надрукаваным у №40 «ГС» ад 3 кастрычніка. «На здымку злева за дзяўчынкай з бантам стаіць Вера Галеня, а далей справа на заднім плане светлавалосая ў акулярах — Галіна Янкіна», — распавяла Таццяна.

Валянцін Ахраловіч, Аляксандр Юшкевіч, Аляксандр Лявішчанка і Таццяна Грыневіч атрымаюць запрашальныя квіткі на дзве персоны кожны на спектакль Слонімскага драмтэатра «Стыхійнае бедства», які адбудзецца ў нядзелю, 21 кастрычніка. Пачатак у 17.00.

Фота з архіва «ГС»

Scroll Up