Наверх
Слоним
пасмурно
5 °C
Зельва
пасмурно
5 °C
Волковыск
пасмурно
6 °C
Мосты
пасмурно
6 °C
Дятлово
пасмурно
6 °C
Барановичи
пасмурно
4 °C
EUR 2.2585
USD 2.0412
RUB(100) 3.198
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

У Мастах прайшлі рэкалекцыі

17 октября 2018 11:41
Поделиться:

Касцёл у Мастах

У мінулыя выходныя ў касцёле Мацеры Боскай Тройчы Цудатворнай прайшлі рэкалекцыі. Іх правёў італьянскі святар, які нясе службу ў Бразіліі.

Ксёндз Антанэлі Кадзеду сумесна з ксяндзом Энрыке Порту займаецца евангелізацыяй моладзі і бядноты ў праблемных кварталах Сан-Паўлу. Яны заснавалі таварыства «Запавет міласэрнасці». Арганізацыя, акрамя як у Бразіліі, дзейнічае ў Бельгіі, Францыі, Партугаліі, Італіі і Польшчы. Асноўны накірунак дзейнасці абшчыны — евангелізацыя і праца з моладдзю ды беднымі.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў рэкалекцыі была абавязковай.

Людзей на мерапрыемства сабралася шмат. Але што да складу ўдзельнікаў мерапрыемства, то яны не адпавядаюць накірунку дзейнасці арганізацыі — праца з моладдзю і беднымі. У суботу і нядзелю аўтамабільныя стаянкі вакол касцёла і прылеглыя вуліцы былі запруджаны шыкоўнымі аўтамабілямі, уладальнікаў якіх беднымі не назавеш. Мамы вялі да касцёлу непаўналетніх дзетак, а моладзі былі адзінкі.

Тым не менш мерапрыемства ўдалося. Як для мастоўскіх вернікаў, так і свецкіх людзей тое было аддушынай у пазнанні нечага новага, незвычайнага для іх.

Даведка
Рэкалекцыя паходзіць ад лацінскага слова «зноў збіраць». Як правіла, падобныя мерапрыемствы праводзяцца ў манастырах. Гэта перыяд-прысвячэнне асабістай малітве, одуму падчас чытання біблейскіх тэкстаў, прыняцця рашэнняў.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание